(no subject)

May 26, 2015 23:46

Працягваю махаць шашкай у інтэрнэце з нагоды ўчарашняй "Мовы нанова".
Глупа было нават спадзявацца, што мужчыны,якія вядуць "мову" і выступаюць на ёй як госці-эксперты, сур'ёзна стануць слухаць феміністак і не будуць тупа троліць іх пытаннямі накшталт "Ці хоча жанчына працаваць у шахце?" і "Ці лічыцца прытрыманне дзвярэй абразай для феміністак?" Гэткі цырк  - звычайная справа для абмеркавання гендарнай НЯроўнасці. Феміністкі цудоўна разумелі, куды яны прыйшлі (праз што многія іншыя ісці адмовіліся), таму не сталі выстаўляць прамыя прэтэнзіі мужчынскай палове залі, паказалі фемінізм не як больш чым стогадовае змаганне за вызваленне, а як лёгкія сацыяльныя рэформы, намагаліся выявіць яго як мага больш лайтова - і ногі яны голяць, і мужчынаў любяць, і ніколі не чулі ў свой бок нічога тыпу "тваё месца ля печкі" (хоць крыху раней самі распавядалі гісторыі, якія абвягаюць гэты факт). Я не магу іх за гэта вінаваціць. Яны паспрабавалі паказаць добразычлівы фемінізм, хай гэта ўсё адно не дапамагло. Разам з тым накіды яны адбівалі цудоўна, аргументавана і інтэлігентна.

Ніхто з прысутных не адчуў сябе прыгнятальнікам, асабліва  Тодар Кашкурэвіч, які лічыць, што ў іх сям'і раўнапраўе, бо ён МОЖА памыць посуд (хіба што на 8 сакавіка?). Ён доўга нёс нейкую лухту афтопам і ў рэшце рэшт заявіў, што некаторыя згвалтаваныя жанчыны ўзгадваюць гэтую падзею (тобто гвалт над сабой) з асадодай.

Нягледзячы на тое, колькі я чытала, чула і бачыла (дзякуй б-гу толькі ў фільмах), у мяне ўсё яшчэ пачынаюць валасы на патыліцы варушыцца ад такіх заяваў. Замест таго, каб вызнаць гэтую праблему, паспачуваць ахвярам, асудзіць гвалтаўнікоў, ён кажа ШТО НЕКАТОРЫМ ЖАНЧЫНАМ ПАДАБАЕЦЦА. і вядома ж знаходзяцца згодныя. дзіўна, што ў той жа кошык не патрапіла САМІДУРЫ ВІНАВАТЫЯ і ЯНА ЯГО СПРАВАКАВАЛА. пасля гэтага феміністкі, мяркую, не скажуць больш, што нашае грамадства талеранцкае і такое культурніцкае, што ажно феміністычнае.

Так, ні на адной сапраўды важнай праблеме вядоўца не засяродзіў увагу, ні ў чым ён жанчын не падтрымаў. Нейкім фантастычным чынам у раздатку не патрапіла ніводная жаночая праблема:падвойная жаночая праца, меншая аплата, маральны і сэксуальны гвалт, аб'ектывізацыя, "ж" і "м" ролі, міфы пра "жаночую" логіку - іх я пералічыла ў каментары да закліку Лабадзенкі паўдзельнічаць, на што Глеб адказаў проста - прыйдзіця і выкажыцяся, а на шоў выкарыстаў усе штампы, якія я прасіла яго не ўжываць.

Зато! зато ў раздатку патрапілі мужчынскія праблемы, якіх не прыгнятаюць жанчыны, якія самі ў сваёй сістэме патрыярхату стварылі войска, выдалі законы, намалявалі ідэал сапраўднага мужчыны. Людзі, калі вы здолелі падмяць жанчын, іх правы, свабоды, то здолейці ўжо і са сваімі праблемамі разабрацца! Гэта такая зручная пазіцыя: "А вы нас таксама, мы таксама церпім!" І вось мы, яшчэ не паспеўшы нічога важнага абмеркаваць пра жанчын, супакойваем пакрыўджаных адсутнасцю ўвагі мужчын.

А Алеся на працягу ўсяго батла моўчкі прастаяла каля сценкі. А я з гэтай нагоды засмуцілася. Яна не валодае такой харызмай і самаўпэўненасцю, якая лезе праз усе дзіры, як Лабадзенка, але што да пытанняў гендару ці гомасэксуалаў - яна заўсёды выказваецца паважна і спакойна. І яна цудоўна правяла б гэты занятак. Не кожны панядзелак мусіць быць шоў, трэш і ўгар. 
Previous post Next post
Up