#ПакіньГэтаСабе

Jul 11, 2016 08:33

Абсалютна шкодная дэструктыўная акцыя, скажу я вам. З усіх бакоў палезлі гісторыі пра лапанне, гвалт і іншыя брыдоты.

Пытанне №1: "Навошта яно ім?"Кажуць, каб атрымаць падтрымку і перамагчы сябе. Па-першае, фэйсбук - гэта сарцір, а не пляцоўка для раскрыцця сакральных душэўных таямніцаў. Наўрад ці вы там дачакаецеся кваліфікаванай дапамогі ( Read more... )

вычварэнцы

Leave a comment

Comments 23

btclub July 11 2016, 05:58:52 UTC
Бабам рабіць нефік...

Reply

markiz_de_kiss July 11 2016, 06:02:10 UTC
Усе мужыкі казлы, ага.

Reply

btclub July 11 2016, 06:40:36 UTC
А,яшчэ-ім толькі адно і патрэбна!

Reply

markiz_de_kiss July 11 2016, 10:27:03 UTC
Бабам Жанчынам таксама няшмат трэба - грошы і падпарадкаванне.

Reply


kiedy July 11 2016, 06:44:57 UTC
А калі ў жыцці нічога такога кепскага не адбылося, то на фоне гэтых гісторый можа і комплекс развіцца. Мне, канечне, шкада ўсіх пакрыўджаных, але не чытаю.

Reply

markiz_de_kiss July 11 2016, 06:50:52 UTC
Вось і я не чытаю, бо небяспечна. Такое адчуванне, што "пакрыўджаныя" толькі і чакаюць нагоды, каб абразіць і абвінаваціць. Хаця я нікога не гвалціў і не лапаў без згоды.

Reply

kiedy July 11 2016, 07:13:21 UTC
А мне скажуць, што не разумею іх, бо не згвалчаная і не аблапаная. Таму проста праходжу міма. І ўвогуле, я і так рэдка ў фб бываю.

Reply

markiz_de_kiss July 11 2016, 07:21:59 UTC
Сапраўды, лепш не чапаць іх. І фэйсбук.

Reply


branislavawna July 11 2016, 09:10:48 UTC

Камусьці мо проста трэба гэта нарэшце расказаць. Псіхолаг не патрэбны, проста агучыць.

Reply

markiz_de_kiss July 11 2016, 10:16:11 UTC
Нафіга?

Reply

branislavawna July 11 2016, 10:17:41 UTC
Калі ты не разумееш, гэта яшчэ ня значыць, што яно не патрэбна :)

Reply

markiz_de_kiss July 11 2016, 10:21:22 UTC
На справе гэта выліваецца ў абвінавачванні без доказаў.

Reply


olga_kolor July 11 2016, 17:57:01 UTC
Рэйтынг - усё. Правіла трох "С".

Reply

markiz_de_kiss July 14 2016, 03:30:44 UTC
Ведаю толькі правіла трох "L" :)

Reply

olga_kolor July 14 2016, 09:42:58 UTC
Расшыфруйце, бо я не ведаю)
Правіла трох С - у рэпартажы павінен быць ці секс, ці смерць, ці спорт, тады ён будзе рэйтынгавы.
дзесьці па тэлеку чула.
Калі па тэме, дык Трамель адказала ім, хаця і з дапамогай тых жа брудных хадоў. Правілы...

Reply


macias_n July 13 2016, 21:58:02 UTC
Ніхто не зьбіраецца пісаць, што трэба вам. Усе пішуць, што трэба ім. Прынамсі, мне заўсёды да сірэневай гвязды, цікава камусьці чытаць, што я пішу, ці не. Такое ж права прызнаю за астатнімі. Па-мойму, тэхналёгіі дазваляюць сачыць за гігіенай стужкі ды не чытаць таго, чаго ня хочаш. У чым праблема?

У мяне флэш-моб, які перайшоў у некантраляваны срач, выеў шмат нэрваў, яму не прызначаных, - проста як у чытачкі. За гэта на сябе злуюся. Але я зразумела важнае: трэба пагаварыць на гэтую тэму з сынам. Раней мне б у галаву гэта не прыйшло, а гэта важна.

Reply

markiz_de_kiss July 14 2016, 03:36:35 UTC
Усе пішуць, што трэба ім. - няпраўда. Флэшмоб загадаў, а яны панапісвалі. Калі б гэта быў крык душы, якому патрэбна было выйсце на волю, то гэта было б напісана раней і без наводкі.

флэш-моб, які перайшоў у некантраляваны срач - падазраю, што з самага пачатку гэта быў кімсьці кантраляваны срач. А вы, дарэчы, купіліся, раз збіраецеся без прычыны прамыць глузды сыну. Мне, дарэчы, таксама прамылі па самыя не магу.

Reply


Leave a comment

Up