верш Натальлі Арсеньневай

Feb 18, 2010 21:22

ЗАВЕЯ

У нясьмелай, замлелай цішы

Ўстаў туманны, няветлы ранак,

Ціха вецер гальлё калыша,

Недзе плачуць званочкі санак,

Нізка, нізка сівыя хмары

Над зямлёю ціхой клубяцца...

Ціша... раптам - віхор ударыў,

Стаў заводзіць, гусьці, сьмяяцца.

А зь віхурай прыйшла завея,

Ўсё зьмяшала,

Зьмяла,

Парвала ( Read more... )

літаратура

Leave a comment

Comments 8

kabierac February 18 2010, 20:34:28 UTC
Я літаральна сёньня даведаўся толкам, што яна 16 гадоў пражыла ў цэнтральнай Польшчы. Любоў зла - палюбіш і Кушаля :/

Reply

maryna_kvietka February 18 2010, 20:44:05 UTC
а чым ён вам так не даспадобы?

Reply

kabierac February 18 2010, 20:53:57 UTC
Не зьвяртайце ўвагі, карпаратыўны гумар :) Насамрэч складана адказаць на Ваша пытаньне. Мяне даўно цікавіць гэтае сужэнства, і я пазьбягаю даваць ім нейкія адназначныя ацэнкі. Мы яшчэ замала ведаем.

Reply

maryna_kvietka February 18 2010, 21:08:48 UTC
Мне даспадобы назіраць за людзьмі. Мяне таксама калі-нікалі займае пытаньне: і што ён/яна ў ёй/ім знайшоў/знайшла. Насамрэч, калі паглядзець на сужэнцаў, якія побач адзін з адным, адказ зьяўляецца амаль адразу. Паглядзіце на Н.Арсеньневу з Ф.Кушалем - яны маюць столькі агульнага! Але ў той-жа час шмат чым розьняцца. Гэта так - маё асабістае меркаваньне :)

http://rv-blr.com/biography/photos/106

Reply


Leave a comment

Up