плён :)

Feb 21, 2010 14:22

Можна сказаць, учора пакрысе нарадзілася ў сёньня, бо леглі толькі а пятай раніцы. То бок сёньня 21. лютага, якое было ім амаль і ўчора. А ўсё з-за рознай фігні, якую пачнеш глядзець, а потым мяркуеш - і што гэта было?

Карацей, паглядзелі мы лухту, “Переполох в Гімалаях” завецца. А потым Дзяніс кажа: “Пойду па сушы. Вернуся праз паўгадзіны”. Але ( Read more... )

цікавосткі жыцьця

Leave a comment

Comments 30

i_love_zimbabve February 21 2010, 13:42:08 UTC
Вышыванка шыкоўная проста...гэта ж колькі трэба было сядзець... я ў захапленні!!!

Reply

maryna_kvietka February 21 2010, 13:55:32 UTC
Дзякуй :). Паўтары месяцы вышывала. Але амаль увесь вольны час ашчаджала на вышываньне.

Reply


bielameta February 21 2010, 14:11:09 UTC
Вышыванка - абалдзець :) сама даўно ўо не вышывала. усё праз тое, што хочацца нешта манументальнае і прыгожае, і каб у інтэр'ер упісвалася, а вешаць няма куды. во я і чакаю ну хуткі пераезд, каб пасьля што выбраць ды вышыць. а так усе мае вышыванкі ў цёткі вісяць. напрыклад, вось гэтая http://bielameta.livejournal.com/47325.html (недзе 28 на 38). астатнія не здагадалася сфатаграфаваць.

Reply

maryna_kvietka February 21 2010, 14:15:00 UTC
Дзякуй :)

Вашая вышыванка - супер! Наогул, гэта такая захапляльная рэч, столькі пачуцьцяў прыгожых нараджае прыгажосьць, надзея ўбачыць плён сваёй працы, парадаваць родных! Зычу вам хутчэй задаволіць прагу вышываць ;). Я вось зараз таксама мяркую, за што-б узяцца ;)

Reply

bielameta February 21 2010, 14:19:58 UTC
для мяне вышываньне разам з вязаньнем ня толькі магчымасьць нешта атрымаць у выніку і каго радаваць, а яшчэ і прыемны працэс, падчас якога адпачываеш, раслабляешся і адасабляешся ад усяго на сьвеце. такі сабе тэрапеўтычны сродак :)

а што да вышыванак, то я крыху лянівая - мне прасьцей набыць які галандскі набор (там і канва прыстойнешая - некаторыя лічаць і больш складанай), чым падбіраць самой дзесяткі колераў. мне гэта падаецца нечым малавыконваемым у нашых умовах)

Reply

maryna_kvietka February 21 2010, 14:31:31 UTC
Цалкавая згода.

Я раней шмат вязала пруткамі. Але зараз нешта не магу - вельмі стамляюся. Так і ляжыць недавязаны швэдар.

Затое паспрабавала сябе ў вышываньні. Спадабалася. Я нават і не ўяўляла, што гэта так цікава! Здалося, вышываньне больш супакойвае нэрвы. Да таго-ж неяк пачала спакайней ставіцца да нейкіх складаных справаў.

Я таксама лічы больш зручным набыць набор. Гэта быў кінскі (кітайскі) набор. Праўда, па адсутнасьці досьведу, я пачала вышываць спачатку ў 4 ніткі, а потым - у 3. А трэба было - ў 2! Такім чынам, давялося папабегаць, каб падабраць адпаведныя адценьні, бо некаторыя ніткі хутка скончыліся.

Ведаю, мае ў Менску 2 крамы, дзе прадаюцца наборы з Турэччыны. А вы галяндзкія дзе набываеце?

Reply


hanka_shept February 21 2010, 16:46:59 UTC
прыўкрасная вышыванка! гэта ж колькі працы!
апошняе, што я вышыла, былі хлопчык і дзяўчынка, адмыслова на дзень народзінаў каханаму. але гэта было таак даўно. на такую працу яшчэ наважыцца трэба.

Reply

maryna_kvietka February 21 2010, 17:06:46 UTC
о, працы было даволі! я перад сном глядзела на зробленае й ўяўляла, што потым атрымаецца, як вышывацьму далей...

зараз во скончыла, дык рукі сьвярбяць зноўку нешта вышываць ;)

Reply


vyshivanka February 22 2010, 06:03:51 UTC
Цудоўная вышыванка, толькі мне здаецца што першапачаткова гэта быў набор "dimensions", нешта такое я ў іх бачыла, а потым кітайцы ўжо ўпёрлі.
ёсць неблагі інтэрнэт магазін беларускі, дзе і галандскія, і французскія, і амерыканскія наборы можно набыцць танней чым у краме. Я апошнім часам толькі там усё набываю, хаця больш люблю сама ніткі падбіраць чым па наборам шыць.

Reply

maryna_kvietka February 22 2010, 13:21:00 UTC
магчыма й "упёрлі".

вельмі цікаву пра інэткраму. дайце, калі ласка, спасылачку :)

Reply

vyshivanka February 22 2010, 13:37:49 UTC
maryna_kvietka February 22 2010, 14:08:11 UTC
шчыры дзякуй! :)

Reply


soko1 March 11 2010, 22:43:05 UTC
Блін, якая ж ты малайчына!!

Reply

maryna_kvietka March 11 2010, 23:02:12 UTC
дзякуй (нават крышачку пачырванела) :)

Reply


Leave a comment

Up