Leave a comment

Comments 6

suziralnik September 17 2011, 16:39:00 UTC
Розьніца ёсьць. Быць бяспраўным, эксплюатаваным дзяржаўна-прыватным капіталам, у Кітаі, -- або быць працоўным у эўрапэйскай дэмакратыі, дзе за твой голас змагаюцца палітыкі ў дэмакратычным працэсе, каб быць тваім прадстаўніком, і гэтыя палітыкі-прадстаўнікі маюць паўнамоцтвы ня толькі вызначаць, як будуць выдаткоўвацца дзяржаўныя грошы, але і вызначаць правілы гульні для прыватнага капітала, у т.л. яго сацыяльныя абавязкі, у т.л. мінімальную зарплату, заканадаўства пра працаўладкаваньню і гд., і дзе палітыкі ведаюць, што праз 4 гады ім твой голас спатрэбіцца ізноў, -- па-мойму пэўная розьніца для Юрыя Iванавiча ёсьць. І так, дадатковая абарона інтарэсаў праз прафсаюзы, чаго ў тым жа Кітаю няма. У дэмакратыі, Юры Iванавiч ня проста эксплюатаваны, а "акцыянэр" сваёй дзяржавы з правам голасу.

Reply

mastersven September 18 2011, 08:28:20 UTC
Яна (розьнiца) зразумела ж iснуе, аднак улiчваючы тую кашу, што у галаве нашых «юрыяу iванычау», падаваць iнфу трэба так, каб не ствараць нязбыуных iлюзiяу.
Мы ж разумеем, што дэмакратыя -ёсьць не больш як прылада для пабудовы прыдатнага да нармалёвага жыцьця грамацтва, аднак зусiм не панацэя. I ведаем, як можна лёгка спаскудзiць тую сьветлую iдэю. Дык навошта разпавядаць аб «акцыi з правам голасу», калi тое - далёкая перспектыва, а заутра/пазаутраму у лепшым выпадку «юрыя iваныча» чакае барацьба за кавалак хлеба, за працоунае месца, за мiнiмальныя сацыяльныя гарантыi. У любым выпадку чакае! Нават калi заутра да улады прыйдзе самы-разсамы дэмакрат, стан эканомiкi гэткi, што масавых звальненьняу не пазьбегнуць. Дык навошта хаваць галаву у пясок? Чаму б замест таго каб замоучваць неабходную i непазьбежную «шокавую тэрапiю», не размауляць аб шляхах выйсьця i канешне ж аб тым, як (i галоунае дзякуючы каму) мы дайшлi да жыцьця гэткага?

Reply

suziralnik September 18 2011, 09:45:37 UTC
Тут я часткова згодны, часткова нязгодны. Голас Ю.І. мае значэньне для таго, які дакладна "самы-разсамы дэмакрат прыйдзе". Ці будзе гэты дэмакрат таксама і сацыяльным. "Шокавая тэрапія": так, яна неабходна ў сэнсе рэструктурызацыі суб'ектаў гаспадараньня, адна паміж варыянтамі наступстваў гэтага працэсу для працоўных масаў можа быць драматычная розьніца. Калі дзяржаўнае кіраўніцтва, што рэалізуе рэструктурызацыю, праймае сацыяльныя аспэкты ў якасьці прыярытэтаў -- то пры зусім аднолькавых мэтах (!) рэформы атрымаюцца вельмі розныя вынікі для Ю.І. Асабіста я перакананы, што пры такой "сацыяльнасьці", якая існавала пры Лу-кай дзяржаве, за 17 гадоў можна было лёгка правесьці ўсе рынкавыя пераўтрварэньні: проста ня ставілася гэткая мэта. Бо дзяржаўнае кіраўніцтва (Лу) не жадала разьвітвацца з кантролем над гаспадаркай, як-бы у сваім уласным калгасе. Дэмакратыя -- гэта, у канцовым выпадку, 2 рэчы: канкурэнтры "рынак" у палітычнай сфэры і мэханізм адказнасьці ўладаў перад выбаршчакамі: а ўжо на гэтай аснове, яна можа быць больш ці менш ( ... )

Reply

mastersven September 18 2011, 11:24:10 UTC
Як мне падаецца, у блiжэйшы час голас Ю.I. калi i скарыстаюць, то хучэй за усё « у цёмную». Ну, не пасьпее ён фiзiчна за параунальна малы час ператварыцца «з хто быу нiкiм» у суб’экта палiтычнага жыцьця. I напэуна яно й нядрэнна, бо няма зараз нiчога горшага, як прыход да улады таго самага «сацыяльнага» дэмакрата. Эканамiчна нямоглая краiна ня можа забяспечваць паунавартую сацыяльную праграму, сьцьвярджэньне адваротнага - ёсьць танны папулiзм, а спробу пабудовы чарговай а-ля капiталiстычнай утопii з «чалавечым тварам» на грунце прымiтыунай экс-сауковай эканомiкi мы назiраем штодня ( ... )

Reply


rycyna September 17 2011, 21:26:42 UTC
Баюся, цалкам з Вамі згодзен.

Reply


Leave a comment

Up