Беларусь, Гродна.
Гродна - файны заходнебеларускi горад. Канешне, ен мае адрэстаўраваную пешаходную вулiцу.
Але, на шчасце, не ўвесь цэнтр так сапсаваны. У горадзе вельмi шмат старых будынкаў з аўтэнтычнымi дзвярыма, вокнамi, сценамi.
Вулiцы ў цэнтры вузкiя. Пасля Менска з яго праспектамi шырыней у дзесяткi метраў хадзiць па Гродна нязвыкла.
У цэнтры есць фарны касцел са старажытнай аптэкай побач,
I плошча, якая выглядае вось так.
Падчас шпацыра па цэнтру не пакiдае адчуванне таго, што самае цiкавае знаходзiцца ў дварах.
I гэтае адчуванне не падманвае - двары Гродна выглядаюць вельмi своеасаблiва.
Там шмат цiкавостак, да якiх пакуль не дайшлi рэстаўратары.
Там можна найсцi шмат кранальных ды ўтульных пад'ездаў, кожны з якiх адрознiваецца ад папярэдняга.
Шмат дамоў маюць нумары, намаляваныя ад рукi.
Яшчэ звяртаюць на сябе ўвагу старажытныя балконы з прыгожымi каванымi рашоткамi. Рашотак, дарэчы, раней было больш - некаторыя знiклi пасля "рэстаўрацый".
А вось акуратненькая парковачка.
Лесвiца.
Шмат старых будынкаў стаяць з закрытымi вокнамi, чакаючы лепшых часоў.
Але ў большасцi ўсеж-такi жывуць людзi.
Фатаздымачкi дзвярэй (яз заўседы):
У Гродна есць музычная школа, дзе вучыўся беларускi кампазiтар Юрый Семеняка,
Ды помнiк Элiзе Ажэшка, з надпiсам па-польску.
На гэтай жа вулiцы знаходзiцца познекласiчны будынак былой жаночай гiмназii.
Нейкiм цудам за савецкiм часам у Гродна захавалася дасавецкая тапанiмiка - напрыклад, вулiца Замкавая. Калi iсцi ад цэнтра, то яна прывядзе вось да такога будынка пажарнай вежы.
I вось такога цiкавага будынка сiнагогi, што крыху падобны на пабудовы з "Age of Mythology" (зараз закiнуты).
А яшчэ вулiца Замкавая вядзе да адразу двух сапраўдных замкаў - Старага ды Новага. Стары замак быў пабудаваны ў XII стагоддзi i ў познiя часы перабудоўваўся шмат разоў - у часы Вiтаўта ен меў гатычныя рысы, а напрыканцы XVI стагоддзя (пры Стэфане Баторыi) быў перабудаваны ў больш замкнены будынак без вестыбюля ды параднай лесвiцы.
А вось гэта - Новы замак.
Ен быў пабудаваны ў XVIII стагоддзi.
Замак знакамiты тым, што ў 1793 годзе тут прайшоў апошнi сейм Рэчы Паспалiтай, праз два гады пасля якога Рэч Паспалiтая перастала iснаваць, падзеленая памiж Аўстрыей, Расiей ды Прусiяй.
Зараз у замку музей. У ходзе рэстаўрацыi ў пяцiдзесятыя годы XX стагоддзя на антаблемент замка прымацавалi савецкi герб; аскепкi гiстарычнага гербу "Пагоня" валяюцца каля ўвахода.
Два замка - Стары ды Новы.
Выгляд з замкавай гары.
Дарога з горада.