Сёння ўсвядоміў, што тое чым я займаюся са сваімі кліентамі ёсць павышэнне ўзроўню свядомасці свайго жыцця. Ёсць усведамленне сваіх паводзін, сваіх словаў, сваіх намераў.
У адрозненні ад памылковых уяўленняў некаторых людзей пра псіхолагаў (з чым яны потым даволі свядома змагаюцца), псіхолаг не ўсё ведае лепш, не ва ўсім ён лепш разбіраецца і, тым больш, не ведае за кліентаў таго, як таму жыць.
Але, ёсць рэчы, якія псіхолаг ведае лепш. І ведае з адной нагоды - ён прафісіянал з адпаведнай адукацыяй і навыкамі.
І я прафісіянал у адной рэчы, я жыву свядома. Я свядома радуюся жыццю, я свядома павышаю голас на сваіх дзяцей, я свядома кажу тое, што я кажу.
Што значыць свядома?
У першую, і бадай галоўную чаргу гэта значыць, што я магу кантраліраваць тое што я раблю.
Я не кажу, што я кантралюю ўсё. Я кажу, што я кантралюю больш, чым кантралюе большасьць людзей. Проста таму, што маю адпаведныя навыкі.
У чым розніца паміж свядомым, кантраліраваным павышэннем голасу на дзяцей і тым, як большасць крычыць на сваіх чадаў?
Розніца простая: я павышаю голас каб дасягнуць пэўнай выхаваўчай мэты, большасьць - каб проста знізіць узровень свайго напруджання і агрэссіі ў дачыненні дзяцей. Розніца ў мэце дзеяння. І праз мэту мы можам свядома мяняць і тое, што і як мы робім. Толькі праз усведамленне гэтай мэты, і ставім мы яе для сябе самі. САМІ. Ставім тады, калі самі задаем сабе пытанні, пра якія раней не задумваліся. І я ўмею рабіць тое, што падводжу да гэтых пытанняў, я ведаю якія пытанні трэба задаць сабе самому, каб свядома жыць сваё жыццё.
Да чаго гэта я?
Сёння, разаслаў рассылкай лісты падпісантам нашага сайту.
Тэкст быў такім:
Мы, Центр Семейного Воспитания Елены и Максима Бодиковых, хотим пригласить Вас на мастер-класс от нас - Максима и Елены Бодиковых «10 секретов счастливой семьи», который пройдет 30 октября в Минске.
Во время мастер-класса мы расскажем о том, с чего начинаются семейные неурядицы и как их предотвратить.
А также, расскроем секрет того, как наладить свои отношения?
Как правильно выстроить коммуникацию с партнером?
Что такое зрелые отношения, как не допустить ссор, и как быть счастливым в своей семье?
Мастер-класс будет проходить в форме интерактивного общения и вы сможете задать интересующие вас вопросы.
Начало в 17.45
Записаться и получить дополнительную информацию можно по телефонам: 8-029-876-98-40
8-029-923-99-47
Количество мест ограничено.
Стоимость участия - 150 000 рублей.
Вось спасылка на сустрэчу
ВКонтакте У адказ на гэты ліст да мяне прыйшоў наступны адказ:
Спасибо, Но я знаю тех кто проводит подобные семинары, но по Библии и бесплатно. А Бог лучше знает о проблемах людей, чем сихолог.
Што тычыцца свядомасці, я разумею што я напісаў і навошта, бо я зрабіў гэта свядома. Мне цікава, наколькі чалавек, які адказваў на мой ліст усведамляў тое, што ён піша? Дзе я пісаў пра тое, што я ведаю аб праблемах лепш, ці нараўне з Богам, ці проста, што я пра іх ведаю?. У лісце, які я адсылаў, там нават слова такога, як "ПРАБЛЕМА" няма.
Я напісаў тое, што я хацеў напісаць, бо гэта было зроблена свядома. Пытанне ў тым, наколькі свядома гэты ліст быў прачытаны, і што той чалавек, які яго чытаў у ім убачыў? Можа, яму здалося што я хачу вырашыць ягоныя праблемы? Ці ў тое, што я нешта ведаю пра праблемы чалавека, які падпісаўся на мае навіны? Ці ў тое, што я як прафісіянал магу ў нечым супярэчыць перакананням гэтага чалавека? Ці гэта, можа, прага халявы, замаскіравалася пад перакананні.
У маёй нядаўняй практыцы быў выдатны прыклад, які даволі добра ілюструе магчымасьць апошняга прыклада.
Да мяне на прыём прыйшла сямейная пара. Жонка была вельмі супраць візіта да псіхолага, але, чамусьці прыйшла. Настроена яна была агрэсіўна, калі не сказаць горш. І ўжо на 5 хвіліне прапанавала мужу заплаціць мне грошы і пайсьці, яна абвінавачвала мяне ў тым, што я сіжу ў дарагім крэсле, што на стале ляжаць візіткі, і нават у тым, што я адпрацоўваю свае грошы. На 20 хвіліне мне прыйшлося папрасіць яе пакінуць мой кабінет, бо працаваць яна мне не давала. За гэты час слова "грошы" прагучала з яе вуснаў больш за 20 разоў! Пры гэтым яна таксама спасылалася на Бога, казала, што муж яе грэшнік і ніякага выйсця з сітуацыі акрамя разводу яна не бачыць. Ні мужа, ні мяне яна слухаць не збіралася, што даволі яскрава дэманстравала ўсімі сваімі паводзінамі.
Дык вось, яна спакойна пайшла на семінар для сужанцаў, які праводзіўся па Бібліі і бясплатна. І, наколькі я ведаю, паводзіа сябе на ім даволі выхавана, яе ніхто не выганяў і г.д.
Дык калі нешта каштуе для вас непрымальна вялікія грошы, можа не трэба прыкрывацца тым, што Бог лепш ведае? Я з гэтым не спрачаюся. Бог і лечыць лепш за ўрачэй і памерлых ацаляе і сляпыя бачыць пачынаюць, але ж дактары ад гэтага не перастаюць людзям дапамагаць, праўда?
Павышэнне ўзроўню свядомасці ўласнага жыцця дапамагае кантраляваць вельмі нязначную частку ўласных паводзін, але яны, аказваюць значны ўплыў на нашыя стасункі з іншымі людзьмі.
Казаць і не крыўдзіць другога сваімі словамі - гэта пэўны ўзровень свядомасці таго, што і як мы кажам.
Жыць у сямі і ведаць навошта, а не чаму - гэта пэўны ўзровень свядомасці пра тое, што і як рабіць.
Разуменне таго, чаго ты хочаш ад адносін - гэта свядомасць таго, што дзеля гэтага трэба рабіць.
Хіба гэта так мала?