"Ты ему цитату, он тебе ссылку"

Dec 16, 2010 21:10

Пачалі перапіску з кампетэнтнымі ворганамі наконт парушэнняў выбарчага заканадаўства, якія могуць прывесці да фальсыфікацыяў.
У адказ на нашыя запыты і скаргі прыйшлі сціплыя адпіскі ад старшыні той самай участковай камісіі на якога мы скардзіліся. Пакуль наперадзе традыцыйнае меню (адказы з пракуратуры, ЦВК, акруговай камісіі), вырашылі сябе "пабалаваць" вынаходніцтвам ад шэф-повара юрыста, прапанавалі адміністрацыі Маскоўскага раёну г. Мінска выключыць са склада камісіі сёняшняга старшыню Насонава Ю.А. "за парушэння выбарчага кодэкса" і сапраўды падставы ёсць. Калі пачытаеце тэкст скаргаў думаю пытанняў не будзе. Адпіска мяне проста парадавала двухсэнсоўным дэмакратычным духам, а другі ліст да назіральніка - Дзяніса Мазура, здзівіў памылкамі. Здэнэрваваны старшыня камісіі памыліўся ў датах. Пасля гэтага чуць прэтэнзіі ў наш бок, што мы не ўмеем лічыць, няўважлівыя і г.д. стала проста смешна.

Пратакол вакол якога распачаўся канфлікт.



Заява ад назіральніка і сябра камісіі.



Адказ старшыні камісіі №104



Вось "венец" дэмакратыі, адказ на маю прапанову, як зрабіць працэс падліка галасоў найбольш празрыстай.

Малінаўка, фальсыфікацыя, выбары-2010

Previous post Next post
Up