У мінулую сераду па зяўцы "БК ІКАМОС" у дзяржспіс быў унесены гэты вось будынак:
![](http://pics.livejournal.com/cymus/pic/00071pfp/s320x240)
Далей вытрымкі з гістарычнай даведкі, падрыхтаванай гісторыкам Іванам Сацукевічам:
У 1930 годзе ў Мінску была праведзена 1-я Усебеларуская выстава сельскай гаспадаркі і прамысловасці. Адмыслова для гэтага ў 1929 годзе на ўсходняй ускраіне горада па Барысаўскаму тракту (сучасны праспект Незалежнасці) разгарнулася грандыёзная для тагачаснага Мінска будоўля: на тэрыторыі 75 га было ўзведзена па комплекснаму праекту больш чым 60 драўляных і мураваных пабудоў.
![](http://pics.livejournal.com/cymus/pic/00073a7d/s320x240)
Сярод іх уваходная брама, каса, павільён сувязі, вадацяжная вежа, 2 сталоўкі, метэастанцыя, актавая зала і туалеты. Важнейшае месца на выставе, зразумела, займалі выставачныя павільёны: галоўны, прамысловасці, дзяржбуду, лясбелу, земляробства, тэхкультур, садоўніцтва і гародніцтва, механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, МОПРа, Чырвонага крыжа, працы і быту, шляхоў зносін, павільёны коневодства і буйной рагатай жывёлы і інш. Але абсалютная большасць будынкаў былі драўлянымі, бо ўзводзіліся на час правядзення выставы. Мураванымі былі толькі тры будынка: галоўны павільён, павільён сувязі і павільён механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Планавалася, што пасля закрыцця выставы гэтыя будынкі будуць прыстасаваны пад патрэбы устаноў і прадпрыемстваў, што тут размесцяцца.
![](http://pics.livejournal.com/cymus/pic/0007294w/s320x240)
Пасля правядзення выставы частка драўляных будынкаў была разабрана. Астатнія былі знішчаны вайной і пасляваенным будаўніцтвам, якое разгарнулася на гэтай тэрыторыі. Ад усяго комплексу захаваўся адзіны будынак - былы павільён механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (зараз - корпус Эксперыментальнага завода па вул. Кнорына, 1/А).
UP
захаваўшыся будынак пад нумарам 8
![](http://pics.livejournal.com/cymus/pic/000750ae/s640x480)