У праблеме захавання старых Менскіх некропаляў, іх лакацыі, выкарыстання паспрабуем разабрацца на Клубе гісторыі Менску ўжо ў гэты чацвер (19 траўня) ў Галерэі TUT.BY у 19.00.
- Аб культуралагічных аспектах сучасных урбаністычных падыходаў да ўключэння некропаляў ў жыццё сучаснага поліса раскажа куратар Галерэі TUT.BY мастацтвазнаўца Таццяна Бембель.
- Тапографа-храналагічны аналіз некропалей Мінска з канца ХІІІ - да пачатку ХХ стагоддзя правядзе вядомы гісторык і краязнаўца Іван Сацукевіч.
- Шпацыр па малавядомых могілках Менска (Козыраўскіх, Чарнігаўскіх, Чырвоная Слабада) з паказам “цікавых магіл” правядзе краязнаўца Вадзім Зелянкоў.
Падрабязнасцi
тут.