Разрушают Лошицкую усадьбу!

Jul 18, 2008 11:18

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыіі культуры Антон Астаповіч б’е ў званы: Менгарвыканкам даў дазволна земляныя і будаўнічыя працы на тэрыторыі Лошыцкага парка.

Чыноўніцкі загад распаўсюджваецца на 10 гектараў тэрыторыі.
Ляндшафт зьменіцца цалкам.
Ад вялікага пладовага саду застанецца толькі кавалачак.
У Лошыцкім парку ля Дома культуры Менскага тонкасуконнага камбінату бульдозэры ўжоваляць дрэвы і выразаюць урадлівы грунт.
На супрацьлеглым баку землярыйная тэхніка засыпае былы стаў - запруду на рэчцы для вадзянога млына…

Найбольш каштоўным архітэктурным аб’ектам у Лошыцкім парку зьўляецца сядзібны дом. Але ён цяпер - у аварыйным стане. На ўваходзе - замок ішыльда з надпісам аб забароне на ўваход.
Раней існавала шмат прапаноў аб рэстаўрацыі пакояў, кафэльных печак і каміноў, лесьвічак, ажурных вокнаў. Ва ўлады Менска на гэты не хапала грошай.
Цяпер жа аб’яўлена,што гістарычны сядзібны дом будзе разабраны, а на яго месцы збудуюць муляж

http://news.tut.by/society/113139.html


Previous post Next post
Up