БССР

Sep 18, 2006 21:14

Навеяна постам batury.

За «айцоў» БССР мы ўважаем беларусаў нацыянал-камуністых, якія, апынуўшыся паза межамі БНР (на савецкім баку лініі фронту), гуртаваліся ў свае нацыянальна-аўтаномныя беларускія сэкцыі РКП(б) і ў Белнацкоме. Яны былі левымі беларускімі патрыётамі, каторыя шчыра верылі, што, апіраючыся на савецкую ўладу ў Расеі й камуністычную ( Read more... )

fakty, historyja

Leave a comment

Comments 18

praletar September 18 2006, 18:43:36 UTC
Шкада й сумна, што й "айцы БССР", і тыя, хто спрабаваў аднавіць незалежнасьць падчас нямецкае акупацыі, наступалі на адныя і тыя ж граблі - спадзеў на дапамогу (дакладней, на адсутнасьць перашкодаў) з боку акупантаў.

Reply

mobiusz September 18 2006, 19:21:10 UTC
Зь іншага боку, каб не было тых здаровых прабеларускіх сілаў, якія ішлі на супрацоўніцтва з відавочна мацнейшым, то з інтарэсамі (і жыцьцямі) беларусаў зусім не лічыліся б.

Ідэя незалежнасьці заўжды мела месца ў галовах гэтых людзей.

Reply

kariniguze July 16 2008, 19:51:28 UTC
Гэта ў нас другі лейтматыў незалежнасьці. Што да прыроды гэтага сну, то ў мяне ёсьць сумнеў.

Reply


kabierac September 18 2006, 19:13:05 UTC
Пра Чарота Калубовіч неяк ня так напісаў. Нармальны Чарот хлопец быў.

Reply

mobiusz September 18 2006, 19:22:15 UTC
Мо. Аргумэнтуй.

Reply

Юрка Віцьбіч -- айцу Льву Гарошку 1 травеня 1951 году kabierac September 18 2006, 19:40:21 UTC
Мне спадабалася Вашая рэцэнзія ў апошнім нумары „Божага Шляху”. Гэта ўзор рэцэнзіі, якая мусіць адзначаць і дадатныя і адмоўныя бакі твора. На вялікі жаль, у нас так рэцэнзіі ня пішуць. Варта прыгадаць рэцэнзію не наконт твора, а наконт аўтара з закідам яму ў колішняй прыналежнасьці да ўласаўшчыны („Беларус” аб Ул. Дудзіцкім), артыкул Міколы Равенскага ў „Баявой Ускаласі” з акцэнтаваньнем на тым, што Міхась Чарот -- былы камуніст і г. д. У сувязі з гэтым пішу артыкул для № 10 „Шыпшыны” -- наконт „былых” увогуле і ў прыватнасьці ( ... )

Reply

Re: Юрка Віцьбіч -- айцу Льву Гарошку 1 травеня 1951 году mobiusz September 19 2006, 14:43:07 UTC
Вялікі дзякуй!

Reply


=) lifelemony September 20 2006, 16:01:47 UTC
Нехта:) Калі яшчэ памятаеш пупіл-форум, дык я адтуль:)

Reply

Re: =) mobiusz September 20 2006, 16:05:38 UTC
:) А які нік?

Reply


lifelemony September 20 2006, 16:24:22 UTC
Аспірынка:) Але ж мяне там ужо не знойдзеш) Пасварылася з форумам на конт выкладання гісторыі Беларусі на роднай мове, і знікла) Там амаль нікому нашая мова не падабаецца. Ірады.

Reply

mobiusz September 20 2006, 17:04:17 UTC
Зразумела... Што ж, на жаль, тамтэйшыя рэдка выяўлялі прыхільнасьць да беларушчыны.

Reply


lifelemony September 20 2006, 17:14:36 UTC
У мяне гэтага таксама не было. Але ж з'явілася! А яны...
Фіг з імі. Прыемна было цябе выпадкова пабачыць:)

Reply

mobiusz September 20 2006, 17:45:46 UTC
Узаемна :)

Reply


Leave a comment

Up