ЕЗ ухваліў "жорсткія" санкцыі супраць Ірана

Sep 01, 2010 22:19

На канферэнцыі міністраў замежных спраў ЕЗ у Брусэлі адобраны асобны комплекс еўрапейскіх санкцыяў супраць ядзернай праграмы Ірана.

Санкцыі выходзяць далёка за рамкі, устаноўленыя адпаведнымі рэзалюцыямі Савета Бяспекі ААН і лічацца найбольш жорсткімі ў гісторыі барацьбы з ядзернымі амбіцыямі Тэгерана.


Афіцыйна, канкрэтныя меры супраць Ірана будуць апублікаваны заўтра ў адмысловай заяве міністраў замежных спраў ААН, але ўжо зараз вядома, што гаворка ідзе аб рэзкім абмежаванні іранскай фінансавай актыўнасці ў Еўропе, эмбарга на пастаўку ў Іран тавараў падвойнага прызначэння і санкцыях супраць іранскай транспартнай індустрыі і энергетычнага сектара.

іт, праграма, ААН, барацьба

Previous post Next post
Up