Пераклад з чэшскай

Apr 09, 2007 10:45

Віцезслаў Незвал
Бывай і хусцінка

Бывай і калі мы с табой не сустрэнемся болей
Запомні прыгожым былое але не кранай
Бывай і калі мы спатканне прызначым ніколі
Пэўна не дойдзем і іншыя прыйдуць у наш край


Запомні прыгожым шкада што нічога не вечна
Хай сціхне жалоба я смутак спазнаў да глыбінь
Пацалунак насовачка звон карабельны сірэна
Пара ўсмешак і я зноў застаюся адзін

Бывай і калі ты мяне не пачуеш ніколі
Хай застанецца для нас назаўжды напамін
Як насовачка лёгкі і просты як кветкі на поле
Троху спакуслівы як пах тонкіх тканін

Калі бачыў я тое што людзі не бачаць звычайна
Ластаўка любая гэта нядрэнна бо знойдзеш свой хлеў
Мне бачыўся поўдзень пад дахам гняздо тваё тайна
Твой лёс лятаць а маім лёсам стаў гэты спеў

Бывай хоць нядобра што гэта ўсё на растанне
Надзея мая нам разам з табою не быць
Калі б мы хацелі сустрэцца марныя ўсе намаганні
Бывай і хусцінка Лёсу мне не змяніць!

Першая спроба паэтычнага перакладу. атрымалася не вельмі, але арыгінальны верш таксама складаны, у ім вельмі складаная рытміка, я спрабавала яе перадаць... Ну і да таго ж, ніводнага знаку прыпынку...

пераклады

Previous post Next post
Up