Вырашыла сёньня прыбраць у торбачцы -- чаго там толькі няма! Калі б нейкія іншапланецяне занеслі мяне ў джунглі, я думаю, мы з маёй торбачкай выжылі б... А яшчэ кажуць, што жанчыны слабыя. Трэба і ў пакоі прыбрацца, а то кветкі занадта хутка вянуць. І пыл з манітора сцерці... Што толькі не зробіш, абы не пісаць курсавую...
Самыя страшныя словы для мяне -- гэта стамеска, напільнік і г. д. Стабільна блытаю лобзік з натфілем, а на цудоўнае сьвята восьмага сакавіка атрымала адвёртку... Вельмі рада ўсіх вас бачыць -- два тыдні не мела інтэрнету праз свой тэхналагічны дэбілізм (згубіла айпішнік...)
Дрэнна, калі зрабіў якую-сьці памылку. Але, пэўна, яшчэ горш, калі яе не зрабіў, а потым шкадуеш. Колькі ж цудоўных, салодкіх, прыемных памылак я не зрабіла!!! Усё рабіла правільна, але дзеля каго? дзеля чаго? І пэўна, усё чалавечае шчасьце -- у яго памылках...
Сяброўка распавяла жудасную гісторыю. Урок беларускай літаратуры. "Пошукі будучыні" К. Чорнага (калі хто яшчэ не забыўся на школьную праграму
( Read more... )