нуда па радзіме

Sep 27, 2010 20:20

В сентябре так далеко до дома, что остаются фотографии и книги. И воистину, можно выбегать на террасу с акацией и миндалем, праздно поглядывать на донжоны, отражая их в зеркале щелчка, можно, каб не жменька той роднай зямлi. 
В сентябре так далеко до дома, что остается память.

Валянцiн Акудовiч. "Разбурыць Парыж. Два няспраўджаныя эсэ".

"Чаму  заможнасць грамадства мерыцца колькасцю кампутараў на душу насельнiкаў, а не колькасцю вячыстых дрэваў, рэсурсамi iнтэлектуальнай iнфармацыi, а не рэсурсамi пiтной
вады? Хаця кожнаму зразумела, што для падставовага iснавання чалавека вада i
дрэвы - рэчы куды больш iстотныя за iнфармацыю i кампутары... 
Чаму спеласць iнтэлекта апазнаецца праз веданне Рыльке i Вiтгенштайна, а не праз веданне спрадвечных песень i показак свайго народу? Хаця не цяжка здагадацца, што спеўны досвед вясковай бабулькi не менш каштоўны для прасветы сутвы быцця,
чым кафедральны досвед прафесара... 
Чаму велiч нацыi вызначаецца памерамi народаў, апалоненых яе войскамi i яе культурай, а не здольнасцю праз стагоддзi трымаць чужынны паллон, упарта чакаючы пары свайго выбаўлення? Хаця ўжо дзьве тысячы гадоў мы жывкм у цывiлiзацыi Хрыста, якi агалосiў цярпенне i пакору сярод вышэйшых каштоўнасцяў чалавека...





Падобных  “чаму”, як грушаў з дзiчкi, можна натрэсцi безлiч, але нават згаданыя тут у
апазiцыi “вада”, “дрэвы”, “рэальная культура”, “цярпенне” i “пакора”, калi з iх
выбудаваць адпаведную сiстэму каштоўнасцяў, явяць свету (i нам самiм) Беларусь,
як адну з самых заможных краiнаў Еўропы, а беларусаў - як вялiкую еўрапейскую нацыю...

Дык у чым праблема?

Ды ў тым, што нават калi мы праробiм гэтую працу i змайструем тоесную сваiм
багаццям сiстэму ацэнак, то анi свет, анi мы самi - нiхто не заўважыць нi нашай  велiчы, нi нашай раскошы...

Нiхто  (i мы самi) не ўбачыць нас, бо тая карэкцыя зроку, што стагоддзямi фармавала каштоўнасную перспектыву бачання еўрапейскага чалавека, якраз i адбывалася праз высячэнне на паперу лясоў, атручванне мануфактурамi рэкаў, штукаванне спекулятыўных абстракцыяў, зваяванне плямёнаў i народаў... Праз усё тое, чаго ў нас амаль не было i што ў нас лiчы не рабiлася.

Таму натуральна, што сонца гэтак скарэктаваных каштоўнасцяў запынiлася не над намi, а над Парыжам, а мы апынулiся ў яго глыбокiм ценю, дзе марудна сноўдаемся з вечна задранымi да ас

вечанай гары бародамi, спатыкаемся на кожным кроку i паныла нэндзiм: калi гэта “загляне
 сонца ў наша вакенца”?



- Дык няўжо нам да скону зябнць у гэтым золкiм сутоннi, няўжо адсюль няма нiякага выйсця на ясны белы свет? - неяк ращуча запытаўся я сам у сабе. I сам сабе ращуча адказаў:
- Няма! 
- Але ж нешта трэба рабiць.
- Трэба, - пагадзiўся я сам з сабою.
- А што трэба?..
I тут распам вымавiлася, як выдыхнўлася: 
- Разбурыць Парыж.

Дарэчы, я люблю Парыж, але.. Але Беларусь я люблю болей. I таму калi пытанее паўстала рубам: каму знiкнуць, а каму быць заставацца, то я, натуральна, выбраў Беларусь.







[...] Постмадэрн, скасаваўшы дыскрымiнацыйную рознiцу памiж “вялiкiм” i “малым” i ўшанаваўшы ўсё
прысутнае ў бытным аднолькава роўнай мерай “ёсць у наяўным”, тымсамым
вырашыў i адвечную праблему “гiстарычна” абумоўленага аўтсайдэрства беларусаў у
цывілізацыйным рушэнні еўрапейскіх народаў, ад чаго нас у цэнтрапалеглых
iдэалагемных кампазiцыях ужо нiколi не пазбавiў бы нi ўдалы збег гiстарычных
абставiнаў нi ўласныя ахвярныя i нават змагарныя вымогi. Апынуўшыся ў сiтуацыi
панавання актуалiяў i аднолькава з усiмi ўганараваныя сiмулякрам “ёсць”, мы
больш не маем патрэбы ў мары пра “пачэсны пасад мiж народамi”, як i ў жаданнi
разбурыць Парыж, каб вылузнуцца з-пад яго даўжэзнага ценю ды акрыяць у промнях
жывога сонца ўласнай вартасцi - мы ўсё гэта цяпер ужо маем з ласкi Постмадэрна.

Таму болей не пытайцеся ў мяне: “Як запынiць сонца над Беларуссю?”..."

не хватает, кут, увосень

Previous post Next post
Up