Lost and Forgotten

Jun 13, 2011 02:30


Отрывок из экзаменационной статьи, замысел которой ( Read more... )

кут, namysł

Leave a comment

Comments 4

e_nelly June 14 2011, 17:52:54 UTC
Цікава, што я ніколі раней не спрабавала разважаць на гэтую тэму. Канешне, гэта зусім не мой кірунак, аднак я ўсё ж такі тут жыву... :)

Мне падаецца, што ты маеш рацыю. На заранку 90-х у нас увогуле ўсё вельмі добра пачыналася, такая сапараўдная маладая дэмакратыя была... І, магчыма, падавалася, што ў гэтым (нашым) накірунку клапаціцца не трэба, паспеецца. А потым мы надта хутка ператварыліся ў нейкую дзіўную, незразумелую Захаду істоту. Да і беларускія ўлады ўжо самі вытрымлівалі дыстанцыю, накіраваўшы позірк на ўсход.

Мне дужа падабалася лагічнась і сціпласць тваіх высноваў. Малайчына :)

Reply

ms_vanderbilt June 16 2011, 20:48:30 UTC
Дзякуй, Кацюша, мне вельмі прыемна чуць хвалу ад цябе ( ... )

Reply

e_nelly June 19 2011, 21:36:28 UTC
Пытанне цікавае і глыбокае... Ведаеш, калі б ты спытала мяне аб гэтым год таму, то, пэўна, пачула бы: так, не хапае свядомасці, не хапае разумення, што мы, хто мы, дзе мы... Нарэшце, не хапала жадання нават аб гэтым паразважаць. Але зараз, у гэты самы момант, нешта адбываецца ў грамадстве. Магчыма, то самае, што праз пяць-дзесяць год і дазволіць паставіць пытанне аб нашай эўрапейскай прыналежнасці нанава.

І што мяне кранае, найбольшую моц я адчуваю ў моладзі. Зразумела, што не ва ўсёй. Але ж сітуацыя зараз зусім іншая за тую, якая была, калі мне было гадоў 18-20.

Reply

ms_vanderbilt June 21 2011, 09:38:57 UTC
Калі тое, што ты кажаш, праўда (а я ўпэўнена, што праўда, таму што абсалютна табе давяраю), тое гэта выдатна. Усёткі рэвалюцыя павінна спачатку адбывацца ў галовах, а і толькі потым на Майдане і Плошче, інакш яна не мае ніякага сэнсу і поспеху, калі сярод людзей няма адзінства ўяўлення пра сябе.

Я гады тры назад была прыхільніцай Саюзнай дзяржавы. Але чым больш жыву, тым больш пераконваюся, што трэба бегчы ад Расіі: ніводны звяз з такой бесталковай краінай нікому не прынясе дабра... А нядаўна, дарэчы, бачыла вынікі нейкага апытання, дзе большасць адказалі "няма" аб'яднанню дзвюх краін. Трэба разумець, патрыятычна д'ябальскі імперыялізм з'язджае на нiшто ці падаткаплатнікам, пасля доўгага прамывання свядомасці, раптам надакучыла "карміць" апошні султанат Еўропы, які самі ж хваляць за чысціню, парадак і г.д.?..

Але ўсёткі дзякуй богу, падумала я. І вялікая частка беларусаў, напэўна, таксама ўздыхнула з палягчэннем :)

Reply


Leave a comment

Up