Legio Mariae. Пайдзіце адны ў пустыннае месца…

Feb 25, 2010 09:51






Кс. а. Юзаф Дзеконьскі кажа: «Чалавек павінен ушаноўваць Маці Божую і цалкам быць Ёй адданым. Менавіта на гэтым грунтуюцца праца і жыццё легіянера. «Я ўвесь духам Твой, Каралева і Маці мая, і ўсё, што маю, належыць Табе», - гэта словы асабістага пасвячэння легіянера Божай Маці. Сапраўднае ўшанаванне - гэта стан душы, сэнс і стыль жыцця. Вядома ж, гэта няпроста, але магчыма… Крыж кожнага хрысціяніна, а легіянера асабліва, не можа быць папяровым. Калі штосьці не мае рысаў крыжа, яно не будзе выратавальным, таму што няма Хрыста без крыжа... Мы павінны заўсёды памятаць, што на Кальварыі пад Крыжам стаяла Марыя. Перамога нязменна прыходзіць праз Марыю, Каралеву спакою. І мы вельмі крыўдзім Яе, калі нешта робім самі. Наша яднанне з Марыяй павінна быць такім, як яднанне маці з дзіцем, якога яна носіць пад сэрцам. Толькі тады не будзе нашай волі, а будзе воля Марыі… Легіён - гэта войска Найпакорнейшай Панны. Каб дзейнічаць з Ёю, трэба быць хаця б трошкі падобным да Яе, а без пакоры такое падабенства немагчымае. Кожны павінен перадусім пачаць барацьбу з самім сабою, выкараніўшы з душы пыху і сябелюбства…»

p.s. Нечакана, тэма выклікала буйную дыскусыю, якую раю пры аказыі пачытаць, разгартаючы ўсі трэды: не зважаючы на нярацыю апанэнта, гутарка дае магчымасьць паглядзець па-новаму на служэньне сьвецкіх, на тое, чым займаюцца ў Леґіёне Марыі, і - што значнейшае! - чым у Леґіёне не займаюцца. Каб ня гэна гутарка, мне б і ў галаву не прыйшло, што хтосьці можа параўнаць леґіянэраў Марыі з… харызматамі ці «новаамерыканскімі» пратэстантамі, альбо што Леґіён… высьвячае сабе сьвятароў і біскупаў…

military, belarus, legio, internet, personal

Previous post Next post
Up