Галіна Калевіч
«Пад крыжам з Марыяй» «Благаслаўлёныя, каго гадзіна выпрабаванняў застане пад крыжам з Марыяй» - гэтае выказванне святога Зыгмунта Фэлінскага, а таксама пра яго самога сям’я Кажушкаў з Мінска прачытала ў часопісе Ave Maria (№12 за 2009 год). Аказваецца, менавіта гэтыя словы святога з’яўляюцца своеасаблівым дэвізам іх жыцця, бо ў іх сям’і гадуецца дзіця-інвалід. Для кожнай сям’і гэта вельмі цяжкі крыж, але калі жывеш пад гэтым крыжам разам з Марыяй, ён становіцца благаслаўленнем. Пра гэта сведчыць сваім жыццём дружная сям’я Кажушкаў - Наталля, Анатоль і трое іх дзяцей…
Анатоль: «Аднойчы пад раніцу, у спальні, насупраць вакна, узнікла белае воблака, з якога пачуўся голас. Гаварылася, што калі я цяпер не ажанюся, то ўжо ніколі не ажанюся. А ў халасцяцкім жыцці таксама два шляхі: пайсці ў манастыр, але для гэтага патрэбныя вялікія намаганні, або другі шлях і, магчыма, вельмі слізкі. Памятаю, што ў мяне халодны пот выступіў, калі ўбачыў на нейкія долі секунды, што можа здарыцца на тым дрэнным шляху».
Наталля таксама расказала, што ў іх сям’і вельмі любяць маліцца да
Маці Божай Вастрабрамскай і заўсёды адчуваюць Яе падтрымку. Сказала, што вельмі хоча як найчасцей бываць у касцёле. Але, на жаль... У такія хвіліны яна глядзіць на прыкутага да інваліднай каляскі сына і разумее, што яна павінна цяпер быць менавіта каля гэтага свайго крыжа, яна павінна быць разам з Марыяй, бо толькі Міласэрная Маці, якая зведала невымоўны боль пад Крыжам свайго Сына, добра яе разумее. І заўсёды дапаможа…
З Анатолем Кажушкам я пазнаёміўся ў КТА БДУ «Рэха» ў кастрычніку 1990-га, калі запісаў яго на пасаду рамонтніка ў сваю тургрупу навічкоў, якіх вадзіў на «ноябрьские» ў Карпаты, на Пэтрас і Гавэрлу. Потым я пайшоў у войска, і больш ніколі яго ня бачыў, і ня ведаў нічога аб ім. А на Дзень Памежніка сёлета сустрэліся зь ім неўзабаве ля Батанічнага саду, куды я выбраўся на шпацыр разам з
dunadana,
ave2000,
licvinka,
pa1adin і
kurt_bielarus, і адразу адзін аднаго пазналі. Вельмі ўзрадаваліся, што абодвух у свой час Бог прывёў да ґарлівай каталіцкай практыкі. Хай Бог пабагаславіць іхнай сям’і, як багаславіў дагэтуль †