Nowenna Pompejańska | Пампейская Навэна | Помпейская Новенна

Dec 04, 2011 20:19







Nowenna Pompejańska

Aspekt wytrwałości w modlitwie jest częścią Nowenny. Nowenna wymaga łącznie 54 kolejnych dni, aby była ukończona. Jeżeli nie jesteś w pełni zdecydowany na otrzymanie tego o co prosisz w Nowennie, prawdopodobnie nie podołasz modlitwie przez pełne 54 dni pod rząd. Zamierzeniem Nowenny jest głównie wykorzystanie aspektu wytrwałości w modlitwie, aby otrzymać prezent jakiego potrzebujemy. Pojedyńcza modlitwa jest często niewystarczająca do otrzymania tego o co prosimy.

Nowenna trwa 54 dni i obejmuje 3 nowenny błagalne i 3 dziękczynne. Każdego dnia odmawiamy trzy bądź cztery części Różańca Świętego. Modlitwy początkowe (Wierzę w Boga, Ojcze nasz, 3 Zdrowaś Maryjo, Chwała Ojcu) odmawiamy jeden raz, przed pierwszym różańcem. Przed rozpoczęciem każdej z trzech (lub czterech) części różańca podajemy intencję (Nowennę pompejańską odmawiamy w jednej intencji przez cały czas jej trwania) i mówimy: „Ten różaniec odmawiam na Twoją cześć, Królowo Różańca świętego”. Po skończeniu każdej części różańca modlimy się krótką modlitwą podaną niżej oraz trzy razy mówimy „Królowo Różańca świętego, módl się za nami!”.

Przez pierwsze 27 dni prośby dołączamy modlitwę błagalną: „Pomnij, o miłosierna Panno Różańcowa z Pompei, jako nigdy jeszcze nie słyszano, aby ktokolwiek z czcicieli Twoich, z Różańcem Twoim, pomocy Twej wzywający, miał być przez Ciebie opuszczony. Ach, nie gardź prośbą moją, o Matko Słowa Przedwiecznego, ale przez święty Twój Różaniec i przez upodobanie, jakie okazujesz dla Twej świątyni w Pompei, wysłuchaj mnie dobrotliwie. Amen”.

Przez następne 27 dni (czas nowenn dziękczynnych) po każdej części Różańca należy odmówić modlitwę: „Cóż Ci dać mogę, o Królowo pełna miłości? Moje całe życie poświęcam Tobie - ile mi sił starczy, będę rozszerzać cześć Twoją, o Dziewico Różańca Świętego w Pompei, bo gdy Twej pomocy wezwałam/em, nawiedziła mnie łaska Boża. Wszędzie będę opowiadać o miłosierdziu, które mi wyświadczyłaś; o ile zdołam, będę rozszerzać nabożeństwo do Różańca Świętego, wszystkim głosić będę, jak dobrotliwie obeszłaś się ze mną, aby i niegodni, tak jak i ja, grzesznicy, z zaufaniem do Ciebie się udawali. O, gdyby cały świat wiedział, jak jesteś dobrą, jaką masz litość nad cierpiącymi, wszystkie stworzenia uciekałyby się do Ciebie. Amen”.

Modlitwa do Św. Dominika i św. Katarzyny ze Sieny o otrzymanie łaski od Najświętszej Matki Bożej Różańcowej: „O święty kapłanie Boży i chwalebny patriarcho św. Dominiku, który byłeś przyjacielem, synem ukochanym i powiernikiem Niebieskiej Królowej, oraz zdziałałeś liczne cuda mocą Różańca św., i Ty, św. Katarzyno Sieneńska, pierwsza córo Zakonu Różańcowego i potężna pośredniczko przed tronem Maryi i u Serca Jezusowego: Wy moi ukochani święci spójrzcie na moje potrzeby i zlitujcie się nad moją sytuacją, w jakiej się znajduję. Wy mieliście na ziemi serca otwarte na nędzę innych i rękę potężną, aby jej zapobiec, teraz w niebie nie umniejszyły się ani wasza miłość ani wasza moc. Módlcie się! Módlcie się Matko Różańcowa i święci, gdyż mam wielką ufność, że za waszym pośrednictwem muszę osiągnąć łaskę, której tak bardzo pragnę. Niech tak się stanie”. Odmówić trzy razy Chwała Ojcu.

Непераможная малітва - Пампейская Навэна
(Моц ружанцовай малітвы)

Адкуль паходзіць слова «навэна» і якое мае значэнне? У лацінскай мове «nona» значыць «дзевяць». Ад гэтага слова паходзіць слова «навэна». У Дзеях Апосталаў (1 і 2 раздзел) мы чытаем, што пасля Унебаўшэсця Пана Езуса апосталы і Марыя аднадумна трывалі ў малітве. Гэтая асаблівая малітва працягвалася дзевяць дзён, і пасля гэтых дзевяці дзён малітвы на апосталаў і Марыю зышоў Дух Святы. Адсюль бярэ выток традыцыя дзевяцідзённай малітвы, якую вернікі перажываюць разам з Марыяй або іншым святым і падчас якой давяраюць Богу нейкую складаную справу.

Пампейская Навэна, пра якую я хачу напісаць, - гэта асаблівы кшталт навэны. Яна злучае ў адно шэсць звычайных навэнаў. Такім чынам, мы маем справу з «мега» навэнай, якая трывае на працягу 54 дзён. Я чытаў дзесьці, што калі святы айцец Піо перажываў складаныя часы свайго жыцця, за яго маліліся менавіта гэтай навэнай. Сам айцец Піо таксама раіў мноству людзей маліцца гэтай навэнай. Сведчанне таго, што святы айцец Піо маліўся Пампейскай навэнай і адчуў на сябе яе плён і раіў маліцца ёю іншым людзям, можа натхніць кожнага з нас да практыкавання гэтай формы малітвы. Айцу Піо можна паверыць і варта наследаваць яго ў гэтай малітве. Мала таго, калі казаць пра саму ружанцовую малітву, святы айцец Піо штодня маліўся ад 20 да 30 частак Святога Ружанца або да дзесяці Пампейскіх навэнаў кожны дзень! Гэта дзіва! Калі ў яго пыталіся: «Ойча, як ты гэта робіш, як знаходзіш час, каб столькі раз кожны дзень маліцца на ружанцы?», ён адказваў пытаннем на пытанне: «А як вы гэта робіце, што не робіце гэтага?». Перад смерцю ў айца Піо спыталі, што б ён хацеў перадаць людзям. Айцец сказаў: «Я хацеў бы заахвоціць усіх грэшнікаў любіць Маці Божую і бесперастанна маліцца на ружанцы. Д’ябал заўжды імкнецца знішчыць гэтую малітву, але гэта ніколі ў яго не атрымаецца. Гэта малітва Той, што валадарыць над усім светам і над усімі стварэннямі. Яна навучыла нас маліца на ружанцы, як Езус навучыў нас малітве “Ойча наш”».

Шмат разоў падчас казанняў або канферэнцый я гаварыў на тэму Пампейскай навэны. Былі асобы, якія хацелі б маліцца ёю, але не здолелі добра запомніць усё, што гаварылася на гэтую тэму падчас казання. Яны прасілі дакладна ўсё растлумачыць яшчэ раз. Такім чынам, як жа практыкаваць гэтую малітву?

Парады для тых, хто хоча маліцца Пампейскай Навэнай

1) Дзень, калі распачынаем Пампейскую навэну, адзначаем у календары.

2) Пампейская навэна доўжыцца 54 дні. Кожны дзень молімся тры ранейшыя часткі Святога Ружанца (радасную, балесную і хвалебную). Калі хтосьці жадае, можна маліцца чатыры часткі, разам з Таямніцамі Святла.

3) Перад тым, як распачаць кожную частку, узгадваем інтэнцыю (коратка і ясна, і толькі адну інтэнцыю), а пасля кажам: «Гэты Ружанец малюся на Тваю хвалу, Каралева Ружанца Святога».

4) На працягу 27 дзён молімся так званую частку просьбаў Пампейскай навэны і штодня на заканчэнне кожнай часткі Святога Ружанца молімся наступным чынам: «Памятай, о міласэрная Ружанцовая Панна з Пампеяў, што ніколі не здаралася, каб быў пакінуты Табою хтосьці з тых, хто Цябе ўшаноўвае, з Ружанцам Тваім кліча Цябе на дапамогу. О, не пагарджай просьбаю маёю, о Маці Спрадвечнага Слова, але праз Твой Святы Ружанец і праз упадабанне, якое аказваеш Тваёй святыні ў Пампеях, ласкава выслухай мяне. Амэн».

5) На працягу астатніх 27 дзён молімся так званую частку падзякаў Пампейскай навэны і штодня на заканчэнне кожнай з трох частак Святога Ружанца молімся наступным чынам: «Што ж я магу даць Табе, о Каралева, поўная любові? Усё маё жыццё аддаю Табе. Наколькі буду мець моцы, буду пашыраць хвалу Тваю, о Дзева Святога Ружанца з Пампеяў, бо калі я клікаў (клікала) Цябе на дапамогу, агарнула мяне ласка Божая. Паўсюль я буду апавядаць пра міласэрнасць, якую Ты праявіла да мяне, як толькі здолею, буду пашыраць набажэнства Святога Ружанца, усім буду абвяшчаць, якой ласкавай Ты была да мяне, каб і нягодныя, як і я, грэшнікі з даверам імкнуліся да Цябе. О, калі б цэлы свет ведаў пра Тваю дабрыню і літасць да церпячых, усе стварэнні ўцякалі б да Цябе. Амэн».

6) Незалежна ад малітваў на заканчэнне, запісаных у 4 і 5 пунктах гэтых «практычных парадаў», кожная з трох частак Святога Ружанца (напрыклад, хвалебная) непасрэдна скончваецца трохразовым заклікам да Маці Божай: «Каралева Ружанца Святога, маліся за нас».

Як мы ведаем, звычайна навэнаю моляцца на працягу 9 дзён. Пампейская выглядае інакш: гэта патроеная навэна просьбаў, якая трывае 27 дзён, злучаная з патройнай навэнай падзякаў, якая таксама трывае 27 дзён. Такім чынам, уся Пампейская навэна трывае 54 дні. Штодня мы молімся 3 (можна 4) часткі Ружанца.

У 1884 годзе хворая 21-гадовая Фартунаціна Агрэллі з Пампеяў падчас аб’яўлення Маці Божай атрымала параду пасля кожнай часткі Ружанца паўтараць словы: «Каралева Ружанца Святога, маліся за нас». Яна першая адчула на сабе незвычайную моц гэтай малітвы і перажыла аздараўленне. Пасля цудаў, якія афіцыяльна былі прызнаныя Святым Айцом Львом XIII, было шмат, а Пампейскую навэну сталі называць непераможнай навэнай. Марыя сказала Фартунаціне: «Я не магу ні ў чым адмовіць табе, калі называеш Мяне гэтым найпрыгажэйшым імем, Каралеваю Ружанца Святога». Варта ведаць пра тое, што свій Апостальскі ліст, прысвечаны Ружанцу « RosariumVіrginisMariae» Папа Ян Павел ІІ падпісваў пад абразом Маці Божай з Пампеяў. У гэтым лісце Святы Айцец нагадваў, што няма такой праблемы: прыватнай, грамадскай, народнай, якой нельга было б вырашыць з дапамогаю Ружанца.

Сведчанні пра Пампейскую Навэну

«Спадарыня Іза з Варшавы, якая даведалася пра навэну з улёткі, ужо праз тры дні вырашыла маліцца ёю, калі даведалася, што яе сын збіраецца скасаваць шлюб з жонкаю і хутка адбудзецц развод. “Я была ў роспачы, але малілася, толькі так я магла дапамагчы” - казала яна сваёй знаёмай. Калі Іза скончыла навэну, да яе патэлефанаваў сын і паведаміў, што хутка яна стане бабуляю. Іза малілася аб еднасці ў сям’і, атрымала ж не толькі гэта, але нашмат больш: стала бабуляю».

Ёсць асобы, якія, пачуўшы пра навэну, кажуць: гэта занадта цяжка, я не здолею, гэта не для мяне. Спадарыня Лідзія Вайдзік таксама так лічыла. Яна узгадвае: “Мне здавалася, што маючы столькі абавязкаў, я не знайду дастаткова часу, каб штодня маліцца ўсе часткі Ружанца. І бывалі складаныя моманты. Я малілася паўсюль, дзе гэта было магчыма. Вельмі дапамаглі дзесяць вялікіх пацерак, якія можна было перасоўваць далоняй, калі я, напрыклад, была занятая гатаваннем абеду”.

Узгадваецца сяброўка, якая, вяртаючыся з працы, выходзіць на некалькі прыпынкаў раней, ідзе пехатою і моліцца. І таксама загружаная маці, якая адна выхоўвае трох дзяцей і глядзіць за хворымі бацькамі, і аднак стала маліцца Пампейскай навэнай, каб дапамагчы дачцэ-падлетку выйсці з дэпрэсіі і пазбавіцца думак пра самазабойства. Калі праз 54 дні гэтая жанчына пачула: “Ведаеш, мама, я хачу жыць!”, у яе самой прыбыло моцы і надзеі.

Калі скептыкі кажуць, што Пампейская навэна - гэта адзін з хрысціянскіх забабонаў, які палягае на магічнай моцы лічбы 54 дзён, вызнаўцы толькі ўсміхаюцца і кажуць: “Справа не ў лічбах, а ў даверы да Бога. Пан Бог чакае ад нас трываласці і шмат адкрывае нам, дзякуючы гэтай малітве. Ён вырывае нас з духоўнай ляноты, і тое, што раней здавалася невырашальнаю праблемаю, мы цяпер здольныя ўбачыць у іншым святле. Вось галоўны цуд гэтай малітвы. Іншы цуд - тое, што нам ужо не так цяжка знайсці час, яго аказваецца досыць, каб пачаць чарговыя навэны”».

Я прагну заахвоціць кожнага маліцца Пампейскай навэнай. Рашэнне прысвяціць час і маліцца разам з Марыяй у інтэнцыі нейкай складанай асабістай, сямейнай ці іншай справы выцякае з любові і натхнення Духа Святога. Гэта ласка, якая можа быць дадзеная нам сёння, а магчыма, да яе трэба даспець і дачакацца яе.

Напэўна, варта ведаць пра Пампейскую навэну, бо раней ці пазней у нашым жыцці з’явіцца вельмі складаная сітуацыя, і каб разабрацца з ёю, мы не знойдзем іншага спосабу, акрамя трывалай малітвы. Варта заахвочваць маліцца Пампейскай навэнай нашых блізкіх і знаёмых, якія перажываюць жыццёвыя цяжкасці. Малітва з Каралеваю Ружанца Святога вельмі ўзмацняе нашую надзею і любоў. Яна вучыць верыць Божаму Провіду ў безнадзейных выпадках, а таксама стану дзіцячасці і пакоры.

Натуральна, з нашага боку мы павінны імкнуцца маліцца старанна і не спяшаючыся. Варта памятаць, што плённасць ружанцовай малітвы палягае на тым, што разам з Марыяй мы адкрываемся на словы Евангелля і такім чынам молімся Словам Божым. Божае Слова, калі мы прымаем яго сэрцам, здзяйсняе ў нас тое, што азначае, і перамяняе нашыя думкі, словы і нашыя ўчынкі. Ружанец, як і чалавек, мае «цела» і «душу». «Цела» - гэта словы малітвы, якія мы прамаўляем, а «душа» Ружанца - гэта разважанне над зместам, схаваным у кожнай таямніцы. Каб падчас ружанцовай малітвы адбывалася разважанне, трэба ведаць змест той часткі Евангелля, якая датычыць пэўнай таямніцы. Разважанне, сузіранне словаў Святога Пісання - гэта «душа» гэтай малітвы, а без душы яна не мае «жыцця».

Вельмі натхняе той факт, што шмат людзей ва ўсім свеце практыкавала гэтую малітву і цешыцца яе плёнам. Я хачу даць сведчанне, што шмат разоў маліўся і надалей малюся Пампейскай навэнай. Марыя выслухоўвае, вучыць давяраць складаныя сітуацыі Пану Богу і нясе Хрыстовы супакой.

Я дадам яшчэ, што святы Людовік Грыньон дэ Манфор у вядомым трактаце пра дасканалае набажэнства да Найсвяцейшай Дзевы Марыі заклікае нас штодня маліцца на ружанцы. Ён піша так: «Наколькі гэта магчыма і залежыць ад цябе, імкніся штодня маліцца цэлы Ружанец, і ў хвіліну смерці будзеш дзякаваць Богу за імгненне, калі паверыў мне». Маці Божая, аб’явіўшыся ў Фаціме як Каралева Святога Ружанца, таксама горача заклікае нас: «Штодня маліцеся на ружанцы». Яна прамаўляе гэтыя словы і ў Люрдзе. Калі мы сапраўды з’яўляемся яе дзецьмі, як жа можна не паслухацца Маці? Святыя, нашыя сучаснікі, таксама маліліся на ружанцы і таксама часта - цэлым Ружанцам. Заснавальнік OpusDei святы Хосэ Марыя Эскрыва штодня маліўся ўсе часткі Ружанца, дадаючы Ларэтанскую літанію пасля той часткі, якая прыпадала на пэўны дзень. Ружанец - гэта ні што іншае, як разам з Марыяй, ля Яе сэрца, як дзіцятка, што прытулілася да маці, сустрэцца з жывым Езусам. Падчас гэтай малітвы мы слухаем Яго разам з Ёю, захапляемся Ягонай любоўю і мудрасцю. Яна вучыць нас лепш разумець і жыць словамі Пана. У гэтай малітве мы таксама дзякуем, просім і праслаўляем разам з Ёю Бога. Ці ж гэта не цудоўна - быць у школе Марыі? Яна - першы вучань Пана Езуса і вучыць нас быць Яго вучнямі.

Яшчэ адна істотная рэч. Варта ведаць, што абраз Маці Божай Ружанцовай у санктуарыі ў Пампеях (Італія) - гэта добра вядомая выява Маці Божай, якая праваю рукой трымае Дзіцятка Езуса, а леваю падае ружанец святой Кацярыне Сіенскай, якая кленчыць, а малы Езус падае ружанец святому Дамініку, які таксама стаіць на каленях. Гэта цудоўна, калі мы штодня кленчым перад Езусам і Марыяй, і разам са святым Дамінікам і святой Кацярынай Сіенскай паглыбляемся ў разважанне над Божымі таямніцамі, просячы аб ласцы супакою для сям’і і свету. Не забудзем жа таксама прасіць: Езу і Марыя, навучыце нас плённа маліцца на ружанцы.

Малітва да святога Дамініка і святой Кацярыны Сіенскай
аб атрыманні ласкі ад Найсвяцейшай Маці Божай Ружанцовай

«О, святы Божы святар і слаўны патрыярх святы Дамінік, які быў сябрам, улюбёным сынам і даверанаю асобаю Нябеснай Каралевы і здзейсніў шматлікія цуды моцаю святога Ружанца, і ты, святая Кацярына Сіенская, першая дачка Ружанцовага Ордэну і магутная заступніца перад тронам Марыі і ў Сэрца Езуса. Вы, мае ўлюбёныя святыя, узгляньце на мае патрэбы і злітуйцеся над станам, у якім знаходжуся. Вы мелі на зямлі сэрцы, адкрытыя на патрэбы іншых і моц, каб іх забяспечыць. Цяпер у небе не зменшыліся ні вашая любоў, ні вашая моц. Маліцеся! Маліцеся, Маці Ружанцовая і святыя, бо я да канца давяраю, што ў вашым заступніцтве атрымаю ласку, якой так прагну. Няхай так станецца». Напрыканцы трэба тры разы памаліцца «Хвала Айцу…».

Падрыхтаваў: а. Раман Шульц OP
Пераклад з польскай мовы: Юлія Шэдзько OPs

Ave Maria №199 (кастрычнік 2011)

Помпейская Новенна

Помпейская Новенна -- самый мощный способ молитвы к Марии.

Помпейская Божья Матерь несколько раз поучала своих почитателей о том, как им получить благодати, которых они желают.

Известен факт явления Божьей Матери неизлечимо больной из Неаполя - Фортунате Агрэлли (в возрасте 21 года), которой Она сказала: «Каждый раз, когда захочешь получить от меня какую-либо благодать, соверши в Мою честь три просительные новенны, молясь 15 Тайн Святого Розария, а затем 3 благодарственные новенны». Фортуната Агрэлли была чудесным образом исцелена. Это и стало началом молитвенной практики, основывающейся на молитве Святого Розария, читаемой в течение 54 дней, так называемой «Безотказной новенны». Начиная с 1876 года, образ Помпейской Божьей Матери становится известен как чудотворный. В 1890 году Папой Римским Леоном XIII были официально подтверждены чудеса, сотворенные по заступничеству Помпейской Божьей Матери. Основателем нового города Помпеи и базилики является блаженный Бартоло Лонго, который сыновней любовью возлюбил Марию и распространял Её почитание через Святой Розарий.

До сих пор не известен случай, чтобы кто-либо, с верою молясь Помпейскую Новенну, после её окончания, не был одарён благодатью, о которой просил.

Как совершать Помпейскую Новенну: практические советы.

1. Отметить в календаре день начала Помпейской Новенны.

2. Помпейская Новенна длится 54 дня. В течение этих 54 дней читаем «старые» три части Святого Розария (радостная, скорбная, славная). По желанию можно читать все четыре части, вместе со Светлыми Тайнами.

3. Вначале каждой из трёх частей Святого Розария говорим своё намерение (коротко и сжато, только одну интенцию), а потом говорим: «Приношу этот Розарий во Славу Твою, о Царица Святого Розария».

4. В течение первых 27 дней (3 х 9 дней) читаем так называемую просительную часть Помпейской Новенны, и ежедневно после прочтения каждой части Святого Розария добавляем следующую молитву:

«Вспомни, о всемилостивая Помпейская Дева Святого Розария, что никто не слыхал о том, чтобы кто-либо из прибегающих к Тебе, с Розарием просящих Твоей помощи, был Тобою оставлен. Не презри моих слов, о Матерь Предвечного Слова, но через Твои Святой Розарий и благоволение к святыне в Помпеи, внемли моей просьбе. Аминь»

5. В течение следующих 27 дней читаем так называемую благодарственную часть Помпейской Новенны (3 благодарственные новенны), после прочтения каждой из частей Святого Розария добавляем следующую молитву:

«Что же я могу дать Тебе, о Царица, преисполненная любви? Посвящаю Тебе всю свою жизнь, желая, насколько хватит мне сил, распространять почитание Твоё, о Дева Святого Розария из Помпеи. Ибо, когда я попросил Тебя о помощи, снизошла на меня благодать от Бога. Где бы я ни находился, я буду рассказывать о милосердии, которое Ты мне оказала; буду распространять почитание Святого Розария, свидетельствуя о том, как по-доброму Ты обошлась со мной, чтобы такие же недостойные, как и я, - грешники с упованием прибегали к Тебе. О, если бы весь мир знал, насколько Ты добра, насколько милостива к страдающим, то всё сотворенное прибегало бы к Тебе. Аминь»

6. Независимо от заключительных молитв, предложенных в пунктах 4 и 5, каждую из трёх частей Святого Розария заканчиваем - непосредственно после её прочтения - 3-кратным воззванием к Божьей Матери:

«Царица Святого Розария, молись о нас».

Кардинал Стефан Вышиньски (Примас Польши, великий почитатель Пресвятой Богородицы, 1901-1981) так писал о Святом Розарии: «Розарий - это спасительная цепь на крутом горном утёсе. Нельзя останавливаться ни на одной тайне. Надо идти дальше. Ибо полнота жизни находится на вершине».

Это очень действенная Новенна!

Упорство и молитвенная настойчивость являются частью Новенны. Для завершения Помпейской Новенны необходимо 54 следующих друг за другом дня.

Если ты до конца не уверен в необходимости того, о чём просишь, то, скорее всего, тебе не удастся выдержать подряд 54 дня.

Смыслом Новенны является использование аспекта упорства и настойчивости в молитве, для получения дара, который нам необходим.

Единичная молитва часто не является достаточной для удовлетворения наших просьб.

CopyPaste: Novenna.ru


dominican, internet, personal

Previous post Next post
Up