От і засні ты! Бзыкае муха гэтая. Назолаю, каб яе ваўкі гэтак бзыкнулі. Муха ты муха. У нас, помню, сучачку Мухай звалі. Белая была. Нічога мушынага, здаецца, не было за ёй, а от Муха - і ўсё. Малую прынеслі, як снег ішоў. Можа, з таго, што сняжынкі - як мухі. Можа ж... Ай, помню, баба горш за ўсіх бедавала, як пазналі, што Муха - то яна, а не
(
Read more... )