* * *

Mar 05, 2015 22:31

Калі заходжу ў краму, дзе прадаецца насенне кветак, губляю адчуванне рэальнасці )))

Read more... )

вясна, вясновыя клопаты, кветкі

Leave a comment

Comments 10

veragodna March 6 2015, 06:48:30 UTC
Дзе столькі месца знаходзіце для рассады? :)

Reply

pani_teklia March 6 2015, 06:52:24 UTC
Гэта, вядома, штогадовы галаўны боль, але неяк выкручваюся. Падваконне ў нас шырокае і доўгае, таму больш-менш удаецца размяшчаць (зняўшы адтуль вазоны). Потым частка расады пераязджае на лоджыю, як пацяплее.

Reply

veragodna March 7 2015, 08:03:14 UTC
Я неяк вырошчвала - месца дазваляе, але столькі намучылася, што зараклася, цяпер толькі гатовую расаду купляю.

Reply

pani_teklia March 7 2015, 18:28:13 UTC
Я таксама набываю часам, але заўважыла, што расада, якая ў нас прадаецца, кепскай якасці. Яна дрэнна расце, хварэе і не надта радуе цвіценнем. Таму неяк кожны год больш і больш сваю сею.

Reply


gloria_sargi March 6 2015, 07:11:20 UTC
Уяўляю, колькі кветак будзе летам. Клас!!! Пакажыце іх потым.)
Мы з мамай куплялі насенне некалькі гадоў запар, каб садзіць на вёсцы. Але у нас там такая благая зямля, што на ёй акрамя лілей нічога не хоча расці.

Reply

pani_teklia March 6 2015, 07:22:59 UTC
Спадзяюся, што будзе ))) З гэтых прыгожых пакуначкаў яшчэ можа і не вырасці нічога, калі якасць насення кепская.

А паказваць, вядома ж, буду, калі будзе што. У мяне дзве трэці веснавых і летніх здымкаў - гэта кветкі.

Reply


macias_n March 6 2015, 15:53:10 UTC
а я пакуль адмыслова абыходжу садовыя аддзелы ў крамах за сто кілямэтраў. Гэта ж немагчыма трываць! Усе гэтыя цяпачкі, тарфяныя гаршчочкі і, вядома ж, насеньне - ну проста немагчыма!

Reply

pani_teklia March 7 2015, 07:02:41 UTC
А мяне, наадварот, туды цягне, бы магнітам :-)

Reply

macias_n March 7 2015, 18:30:51 UTC
Дык і мяне цягне, але неяк хваравіта, баюся завязнуць і застацца там назаўсёды...

Reply

pani_teklia March 8 2015, 14:59:43 UTC
))) Не, чаго там заставацца? Накупіць усяго - ды на клумбы-градкі!

Reply


Leave a comment

Up