Кабачкі!

Jul 22, 2015 21:24

Учора зняла першыя кабачкі. Мяркуючы па завязі, ураджай чакаецца магутны :-) А я ведаю толькі тры стравы з кабачкоў: кабачковыя аладкі, смажаныя кабачкі па рэцэпце спадарыні veragodna і амлет з кабачкамі і іншай гароднінай ( Read more... )

пытанне, кухня, вясковыя клопаты

Leave a comment

Comments 30

kiedy July 22 2015, 20:58:02 UTC
Я проста ікру раблю) У нас тыдні тры таму першыя кабачкі выраслі.

Reply

pani_teklia July 23 2015, 11:15:24 UTC
А можна падрабязней пра ікру? Як робіш і якое яе прызначэнне? Ну, адразу з'есці ці кансервацыя?

Reply

kiedy July 23 2015, 11:24:24 UTC
Адразу есці, у халодным выглядзе мне больш падабаецца. Кабачкі чышчу і рэжу на маленькія кубікі, кідаю ў вялікі тэфлонавы рондаль, наліваю алей і на невялікі агонь. Чышчу цыбулю і моркву, тру на электратарцы і туды ж у рондаль. Можна і на патэльні, але мне ў рондалі зручней, бо спачатку кабачкоў шмат і пакуль яны не пачнуць пратушвацца будзе нязручна мяшаць. Можна дадаць кетчуп ці таматную пасту. Пасаліць, натуральна)) Тушу, пакуль не стане падобна да кашы. Спачатку пад накрыўкай, потым без, бо кабачкі могуць пусціць шмат соку, а кабачковы суп - не маё)) Гатовую ікру можна пасыпаць якой зелянушкай. Я люблю халодную ікру накласці на кавалак чорнага хлеба.

Reply

pani_teklia July 23 2015, 11:27:49 UTC
О, дзякуй. Паспрабуем :-)

Reply


mishyna_unuka July 22 2015, 21:09:13 UTC
Рагу.
И мама некали дауно рабила кампот з кабачками и сливай (здаецца, алыча). Там кабачки як ананасы атрымоувалися.

Reply

pani_teklia July 23 2015, 11:17:10 UTC
О, кампот гэты я памятаю, мы таксама даўно калісьці рабілі. Трэба ўзяць на заметку.

А рагу як робіце, раскажыце, калі ласка?

Reply

mishyna_unuka July 23 2015, 14:31:57 UTC
Я вельми люблю рагу са спаржавай фасоллю, але можна абысцися и без яе.
Спачатку наразаем капусты и закидваем. Пасля - кабачок, фасолю, моркву, перац, цыбулю. Усё па чарзе: закинуу адно - наразаеш наступнае. Ужо ближэй да финалу дадаем трохи памидорау, зелянину. Ну, и трымаем да агульнай гатоунасци. А, и пра соль ледзь не забыла! Але гэта ужо на аматара и па жаданни, як и многае з таго, што пераличана вышэй. Нешта можна замяниць ци выключыць.

Reply


homelka July 23 2015, 00:52:01 UTC
Кампот мая матуля таксама такі рабіла, файная штука, нават захацелася.

А мая прапанова такая. Маладзенькія кабачкі без скукі ўжо парэзаць уздоўж папалам, выскрасці лодачкай і дадаць фаршык з парубанай сяродкі кабачковай і курынай грудкі ці іншага не вельмі тлустага мяса. Зверху пасыпаць сырам і запекчы ў духоўцы. Атрымліваецца хутка і калі ў амлеце кабачок робіцца вадзяністым, то тут ён печаны і такі крэпенькі застаецца.

Reply

pani_teklia July 23 2015, 11:19:06 UTC
Дзякуй вялікі, файны рэцэпт. Толькі вось у нас тут не працуе духоўка. Як думаеце, калі такі варыянт стушыць на патэльні, атрымаецца штосьці?

Reply

homelka July 23 2015, 13:25:21 UTC
паспрабаваць можна, толькі, напэўна, патрэбна як мага болей таўстасценная патэльня. Ці нават у жароўні паспрабаваць духоўку з'імітаваць. Падумалася, можа ў фальгу і на патэльню... Ведаю, што рыбу неяк так робяць людзі.

Reply

pani_teklia July 23 2015, 17:21:06 UTC
А што, з фальгой - гэта ідэя :-).

Reply


rannica July 23 2015, 04:55:58 UTC
Альбо так: кабачкі крыху абсмажыць на патэльні, потым пакласці ў форму, фарш, памідоры, цёрты сыр. Наліць крыху вады і запекчы. Смачна!

Reply

pani_teklia July 23 2015, 11:20:52 UTC
Дзякуй за параду, толькі, як ужо я вышэй напісала, духоўка не працуе. Можа, гэта ўсе цалкам засмажыць?

Reply

rannica July 23 2015, 16:39:54 UTC
Чаму б і не? Толькі сыр у самы апошні момант, мабыць.

Reply

pani_teklia July 23 2015, 17:19:19 UTC
Так, я таксама аб гэтым падумала - пра сыр :-)

Reply


gloria_sargi July 23 2015, 05:23:07 UTC
А ў нас яшчэ няма кабачкоў, затое мы ўжо закаталі 11 слойкаў з агуркамі.)))
Я звычайна шынкую кабачкі на невялікія кубікі і дадаю да іх тое, што ёсць пад рукой: моркву, лук, памідоры, перац - усё тушу ў пательні да гатоўнасці.

Reply

pani_teklia July 23 2015, 11:22:58 UTC
У нас усе наадварот, агуркоў амаль няма, расці не хочуць. А кабачкі пруць :-)

Я таксама ўсе гэта тушу, а потым яшчэ заліваю амлетам зверху :-)

Reply


Leave a comment

Up