* * *

Jan 29, 2016 18:20

Разбірала фотаздымкі за мінулы год. Дайшла да травеньскіх. Зразумела: усё, зімы я больш не хачу. Адзін месяц - самае тое. А тут яшчэ каталог насення прыслалі. Ручкі засвярбелі адразу )))

вясна, вясновыя клопаты, настрой

Leave a comment

Comments 6

yozas_gubka January 29 2016, 17:14:08 UTC
я зіму не хачу ад таго моманта калі на працу пачынаеш уставаць па цемры:)

Reply

pani_teklia January 30 2016, 07:52:19 UTC
Так, і святла ўжо болей хочацца.

Reply


rannica January 29 2016, 20:51:46 UTC
Толькі сёння думала аб гэтым, калі шла да сяброўкі! Шла і распавядала Агаце, што вось, на двары студзень, а бы вясной надвор'е (бо так і ёсць). Падумала, што не хачу болей зімы і маразоў :)

Reply

pani_teklia January 30 2016, 07:52:38 UTC
Няхай бы ўжо і не было іх! )))

Reply


veragodna January 30 2016, 06:22:32 UTC
А дзе Вы заказваеце? Кіньце спасылачку :).

Reply

pani_teklia January 30 2016, 08:12:15 UTC
Я цяпер ужо не заказваю. Каталагі яшчэ шлюць па старой памяці. Раней у "АПД" заказвала, але ў апошнія гады перасталі задавальняць якасць іх насення і узровень абслугоўвання. Цяпер каталаг прыслалі з "Долины растений", але, вывучыўшы яго ўздоўж і ўпоперак, так і не знайшла інфармацыі аб тым, хто вытворца. Хаця на сайце сцвярджаецца, што яны працуюць з "вядомымі вытворцамі Еўропы".

Ужо гады тры хаджу па крамах і рынках і выбіраю насенне самастойна (і ў гэтым, бясспрэчна, маецца асаблівае задавальненне). :) Прычым гародніна і зеляніна, па маіх назіраннях, лепшыя ў "Сортсемовоща", кветкі - і ў іх, і ў "АПД" нічога бываюць, а яшчэ расійскія ці польскія.

Спасылкі на сайты згаданых фірмаў вось:
"Долина растений"
"Сортсемовощ"
Сайта "АПД" я чамусьці не знайшла (мне здаецца, што ён быў), але вось іхняя старонка на oz.by

Reply


Leave a comment

Up