* * *

Dec 15, 2017 18:58


А вы заўважалі, што ў снежні час ляціць асабліва хутка?

Якім бы змрочным, шэрым, бясснежным ён не быў, але, у адрозненне ад лістапада, што цягнецца, здаецца, бясконца, снежань праносіцца з касмічнай хуткасцю.  Асабліва другая яго палова, калі паўсюдна ўжо елкі, карпаратывы, і ўзмацняецца масавая істэрыя ў крамах і на рынках.

Апошняе я заўважыла ( Read more... )

снежань, разважанні, жыццё-быццё, назіранні

Leave a comment

Comments 12

chrol December 15 2017, 16:49:35 UTC
Мне снежань падабаецца, бо па-першае - гэта святочны настрой, па -другое, усё ж бліжэй да вясны)))

Reply

pani_teklia December 15 2017, 17:46:17 UTC
ну так, пасля сонцастаяння ўжо амаль што лета )))

Reply


mishyna_unuka December 15 2017, 17:22:38 UTC
Па сутнасці, застаўся толькі адзін тыдзень снежня, бо апошні перад Новым годам будзе забіты клопатамі і пройдзе як адзін дзень.

Reply

pani_teklia December 15 2017, 17:55:24 UTC
у мяне і перадапошні будзе забіты клопатамі. Залікамі, напрыклад )))

Reply


pro_bolotce December 16 2017, 10:07:13 UTC
pani_teklia December 16 2017, 11:24:34 UTC
і наступныя два тыдні ён будзе толькі пашырацца ))

Reply


gloria_sargi December 16 2017, 14:50:21 UTC
А мне снежань падабаецца толькі тым, што пасля 24 дзень пачне прыбываць. Безумоўна, гэта яшчэ не будзе заўважна, але ўжо будзе неяк весялей толькі ад аднаго ўсведамлення.

Так, у крамах дурдом. Нават лішні раз і соўгацца туды не хочацца. Больш таго, апошнія гады ўсё часцей лаўлю сябе на думках, што не зусім разумею людзей, якія закупаюць амаль палову крамы, рыхтуючыся да НГ. Я апошнім часам НГ за свята перастала лічыць.

Reply

pani_teklia December 17 2017, 07:39:00 UTC
У мяне да НГ па-ранейшаму трапяткое стаўленне, як да аднаго з любімых святаў дзяцінства. Але гэта хутчэй даніна мінуламу. Цяпер святкуем збольшага сімвалічна.

Reply


markiz_de_kiss December 16 2017, 19:33:51 UTC
Жаночы гурток нейкі :)
Снежань - адстой. Радуе толькі тое, што ў снежні ноч пачне скарачацца. Ну, і зараз цёпла адносна.

Reply

pani_teklia December 17 2017, 07:39:38 UTC
Што цёпла, гэта някепска. Але лепей было б пару градусаў марозу, чым гэты хваравіты плюс (((

Reply


Leave a comment

Up