Пра Сацыялізм 2.0

Mar 21, 2008 12:18

У апошнім друкаваным выпуску "The Economist" шмат увагі надаецца нядаўняму падвышэньню турбулентнасьці ў фінансавай сыстэме ЗША. Расповед распачынае красамоўны малюнак на вокладцы:
Галоўнай інфармацыйнай нагодай для яго і некалькіх артыкулаў сталі дзеяньні Фэдэральнай Рэзэрвнай Сыстэмы ЗША (ФРС), скіраваныя на прадухіленьне банкротсва 5-га паводле магутнасьці інвэстыцыйнага банку краіны - Bear Stearns. З напісанага вынікае, што праблемы Bear Stearns - гэта чарговае наступства subprime morgage crisis (крызысу іпатэчнага крэдытаваньня). І тут варта прывесьці невялічкую даведку: мадэль subprime дазволіла перайсьці ад традыцыйна іпатэчнай схемы, у якой грошы падарожнічаюць маршрутам "банк - пакупнік дому - банк" да больш складанай схемы - "фінансавы рынак - банк - пакупнік дому - банк - фінансавы рынак". Такім чынам, схема subprime зьвязала рынак жыльля і фінансавы рынак амаль наўпрост. Да таго ж у схему ня самым удалым чынам былі уключаныя дадатковыя зьвены з заніжанай матывацыяй да праўдзівага адлюстраваньня рызык (ацэньшчыкі, іпатэчныя брокеры). Карацей, дзьве чорныя скрыні пачалі супрацоўнічаць больш шчыльна, у прыватнасьці, раздзімаючы цэнавы "пузыр" ... Відаць, Bear Stearns быў моцна завязаны на рынак гэтых фінансывах інструмэнтаў, у выніку чаго апынуўся на мяжы банкруцтва ў мінулую пятніцу. На выходных ФРС умяшалася ў сытуацыю, дапамагаючы ўратаваць Bear Stearns ад банкруцтва з дапамогай грошай падаткаплатнікаў (было выдаткавана недзе $30 млрд.). Матыў гэтага беспрэцыдэнтнага ўмяшальніцтва растлумачылі проста: прадухіленьне мажлівай ланцуговай рэакцыі ... У памяненых артыкулах "The Economist" прыводзіць шэраг цікавых фактаў і досыць нечаканых ацэнак гэтых падзеяў. Але, камэнтар, невядомага чытача да аднаго з артыкулаў аказаўся радыкальнейшым і глыбейшым. Вось ен (спачатку ў маім вольным перакладзе, а пасьля падаецца арыгінал): У сваей нядаўняй кнізе "The Trillion Dollar Meltdown: Easy Money, High Rollers, and the Great Credit Crash" былы банкір Charles R. Morris тлумачыць сутнасьць дылемы:
"Пытаньне ў тым ці з'яўляюцца кампаніі кшталту Countrywide прымальнікамі-рызыкаў альбо грамадскімі службамі. Немагчыма належаць і да 1-ай, і да 2-ой групы. Калі Ўрад зьбіраецца быць на кручку праз сыстэму страхаваньне дэпазытаў, спецыяльных пазыкаў ФРС банкам альбо праз схаваную фэдэральную страхоўку для "занадта важных каб даць ім збанкрутаваць" інстытутаў, тады рызыкі, што прымаюць на сябе такія банкі, мусяць жорстка кантралявацца. Асьцярожныя, ня-схільныя-да-рызыкаў ды падобныя да грамадскіх службаў банкі маюць патрэбу ў разумных крэдытных мэнэджэрах, а не ў гламурных прасоўвацелях капэртаў з васьмізначнымі заробкамі"

Але Ўрад не нацыяналізуе інвэстыцыйныя банкі і брокерскія канторы, і іх выканаўчыя дырэктары будуць працягваць атрымоўваць тлустыя выплаты. Выглядае, што САЦЫЯЛІЗМ ДЛЯ БАГАТЫХ захаваецца.
Аднак, я веру, што большасьць падаткаплатнікаў аддала б перавагу ня-схільным-да-рызыкаў ды падобныv да грамадскіх службаў банкам з іх разумнымі крэдытнымі мэнэджэрамі.
Тым ня меньш, маю сумнеў, што мэйн-стрымаўскія СМІ нададуць якую-кольвек увагу гэтай опцыі. І тым больш ня веру, што выбаршчыкі калі-небудзь атрымаюць магчымасьць прагаласаваць за такую опцыю In his recent book - “The Trillion Dollar Meltdown: Easy Money, High Rollers, and the Great Credit Crash“ former banker Charles R. Morris explains the dilemma:
"The question is whether the Countrywides of the world are risk-taking enterprises or public utilities. You can't be both. If the government is going to be on the hook, by means of deposit insurance, the various federal borrowing windows, or implicit federal insurance for "too important to fail" institutions, bank risk-taking has to be tightly controlled. Cautions, risk-adverse public utility-style banks need intelligent credit and balance-sheet managers, not envelope-pushing high-rollers with eight-figure paychecks."

But the government will not nationalize the investment banks and brokerages, and their CEOs will continue to draw fat paychecks, so it looks like Socialism for the Rich will prevail.
However, I believe that most taxpayers would prefer risk-adverse public utility-style banks with their balance-sheet managers. I doubt, however, that the main stream media will give this option any coverage, or that voters will be given this option at the polls.

"Сацыялізм для багатых" - безумоўны канцэптуальны і тэрміналагічны набытак!... На хвіліну мне падалося, што "чорныя скрыні" прыадчыніліся ...

адкідаючы паліткарэктнасьць

Previous post Next post
Up