Адкуль узяліся канчатковыя
вынікі прэзідэнцкіх выбараў-2006? Якая працэдура іх спарадзіла? Справядлівы падлік галасоў? Ці можа механічная апрацоўка пратаколаў участковых выбарчых камісій, няхай нават з намаляванымі галасамі? Адказ на два апошнія пытанні “НЕ!”, упэўненасць - 98,06% (Updated: спачатку забыўся памножыць на 3!) …
ІРАНСКІЯ ВЫБАРЫ.
На мінулым тыдні The Washington Post змясціла
артыкул дактарантаў Калумбійскага універсітэту прысвечаны выбарам у Іране. Узяўшы за аснову колькасць галасоў, падазеных за кожнага з чатырох кандыдатаў у 29-ці правінцыях краіны, аўтары прапанавалі дасціпны статыстычны тэст справядлівасці выбараў. Тест паказаў, што імавернасць того, што агалошаныя вынікі сапраўдныя - ніжэй за 0.005 (0.5%).
ІДЭЯ ТЭСТУ.
Якую зачэпку знайшлі аўтары ў афіцыйных дадзеных? Цытую:
“У выпадку справядлівых выбараў апошні знак лічбы пададзеных за кандыдатаў галасоў анічога нам не кажа пра склад электарату, ці кантэкст, у якім адбываюцца выбары. Гэтыя апошнія знакі - выпадковы шум, у тым сэнсе, што справядлівы падлік галасоў з аднолькавай верагоднасцю можа скончыцца адзінкай, двойкай, тройкам і г.д. І менавіта таму гэтыя лічбы могуць быць выкарыстаныя як лакмусавая паперчына для выяўленьня фальсіфікацый … Чаму фальшывыя лічбы выглядаюць іначай? …Прычына ў тым, што генеруючы выпадковыя лічбы [ад 0 да 9], людзі абіраюць некаторыя з іх часцей за іншыя … “
Гэтыя высновы зробленыя на падставе шматлікіх эксперыментаў.
ТЭСТУЕМ БЕЛАРУСКІЯ ВЫБАРЫ.
На апошніх прэзідэнцкіх выбарах у нас таксама было 4 кандыдаты. Аднак мы маем толькі 7 “правінцый”. Г. зн., што у нас будзе толькі 4*7=28 назіранняў (у Іране ж было 4*29=116). Здавалася б пры такой невялікай колькасці назіранняў злавіць Ліду&Co з руку будзе цяжка …
Але першыя вынікі абнадзейвалі:
Далейшыя
разлікі дазваляюць выявіць наступны СТАТЫСТЫЧНЫ факт:
канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў-2006 СГЕНЕРАВАНЫЯ АДНЫМ ЧАЛАВЕКАМ АБО НЕВЯЛІКАЙ ГРУПАЙ ЛЮДЗЁЎ (верагоднасць памылкі - 0,0194)