Ёсьць такі фрылансерскі сайт Guru.com. Празь яго ўсякія праграмістыя, перакладчыкі і гд., могуць шукаць аддаленую працу. Сайт даволі вядомы ў сьвеце, меней вядомы ў нас, але той-сёй зь Беларусі зарэгістраваны быў. Пра колькасьць перакладчыкаў ня ведаю, а вось праграмістаў зь Беларусі зарэгістравана было каля сотні (мяне там, на шчасьце, не было). Шалёных грошай, згодна адкрытай статыстыцы, з тых праграмістаў ніхто не зарабіў - максымум, што я бачыў, здаецца $15K у аднаго, усе астатнія за ўвесь час зарабілі яшчэ меней.
Дык вось, дзесьці ў верасьні 2007 усе беларускія прафайлы на Guru.com былі выдаленыя, і забароненая рэгістрацыя новых, матывуючы тым што
Due to government sanctions, we are unable to list professionals from Belarus as they cannot receive funds from us.
Я распытаўся, што за санцыі:
Are you talking about "Belarus Democracy Act" (2004, renewed in 2006, see
http://www.govtrack.us/congress/bill.xpd?bill=h109-5948 ) ?
Looks like the document limits money transfers "to the Government of Belarus, to any person or entity acting for or on behalf of, or owned or controlled, directly or indirectly, by that government, or to any member of the senior leadership of the Government of Belarus".
I think the document doesn't limit money transfers to ordinary freelancers. I believe they are not controlled by that government.
І на што атрымаў адказ:
I agree with your interpretation of the reading, but I see that we are no longer allowing anyone from there to register with us. I assume we are not taking any chances. I'm sorry for the inconvenience.
Вось такая перастрахоўка. Вось так Belarus Democracy Act нечака працуе.