(no subject)

Sep 22, 2010 03:01


Свет прыліваў і адліваў
свет падвоены на два
чорна-белы жоўта-шэры
я хацеў цябе спазнаць
я хацеў тваіх пачаткаў
але выйшла неспадзеўка
як заўсёды нечакана
свет падвоены на два
свет прыліваў і адліваў
свет знікае ў віры
я застаўся ў самоце
без цябе тваіх вачэй
свет спазнаць неверагодны
недасяжны для мяне
я хацеў зманіць адчай свой
але не было настрою
мне застацца не ў самоце
мне застацца не ў сабе
я хацеў тваёй усмешкі
нечаканай і шчаслівай
шчырай добрай сарамлівай
я хацеў цябе ўсцешыць
я хацеў сябе ўсцешыць
чорна-жоўтым шэра-белым
свет прыліваў і адліваў
свет спякотнай халадэчы
свет чарговай неспадзеўкі
Дзе ты? Дзе ты? Я твой раб.

Previous post Next post
Up