(( Ёсць у мяне падобнае, два гады таму назад напісанае
“Вітаю”. Усмешка. Нічога лішняга. Кавярня І ты - Зноў, як чорт, абаяльны… А я выходжу замуж за іншага І кусаю локці У прыбіральні, Паўтараю мантру: “Годзе… годзе…” А сэрца нудзіцца і матыліцца. Усё мінае - і гэтае пройдзе Вылеціць з песняй З крывёю выльецца А я не ведаю ўласнай меры Што будзе далей - Агнём гары! - Калі ты пастукаешся У дзверы І зачыніш іх На клямку - знутры… Шуміць вада Сцяну свідруе калена Мёртвай хваткай трымаю цябе за каўнер Цалую на скроні сінюю вену - Вясновую Родную Нібы Днепр, І выплываю На грэбні хвалі І вызваляю сябе саму З кахання, якое мы пахавалі У прыбіральні Хвіліну таму.
Comments 1
“Вітаю”.
Усмешка.
Нічога лішняга.
Кавярня
І ты -
Зноў, як чорт, абаяльны…
А я выходжу замуж за іншага
І кусаю локці
У прыбіральні,
Паўтараю мантру:
“Годзе… годзе…”
А сэрца нудзіцца і матыліцца.
Усё мінае - і гэтае пройдзе
Вылеціць з песняй
З крывёю выльецца
А я не ведаю ўласнай меры
Што будзе далей -
Агнём гары! -
Калі ты пастукаешся
У дзверы
І зачыніш іх
На клямку - знутры…
Шуміць вада
Сцяну свідруе калена
Мёртвай хваткай трымаю цябе за каўнер
Цалую на скроні сінюю вену -
Вясновую
Родную
Нібы Днепр,
І выплываю
На грэбні хвалі
І вызваляю сябе саму
З кахання, якое мы пахавалі
У прыбіральні
Хвіліну таму.
Reply
Leave a comment