Напісаўся напаўпераклад-напаўварыяцыя на тэму Брэлеўскай песьні. Дасьведчаныя людзі - напрыклад, Хадановіч - мяне пэўна асудзяць, бо з чатырох куплетаў засталося тры, зьнікла высокае і нізкае чараўніцтва, ды і ўвогуле я францускай мовы ніколі не вучыў. Але калі б ведаў францускую, хіба мне прыйшло б у галаву нешта прыдумляць? Можна было б проста
(
Read more... )
Comments 5
Reply
Бо я ж не перакладаў пасьлядоўна, а сваю варыяцыю зрабіў паводле гугл-транслэйту на ангельскую.
Reply
Reply
Зь першым радком не праблема пры маім непаважлівым падыходзе - там можа быць і «Ўвамстэрдамскім шынку» ці нават «У партовым шынку», і гэта запатрабуе мінімальных зьменаў. Але для дадатковага куплету на добры лад варта ці ўсё перапісваць, ці яго прыдумляць самому. Там я не скарыстаў пару прыгожых вобразаў - як жуюць лёс, грызуць поўню і пра пах траскі сярод бульбы - але яны ўсе добрыя на сваіх месцах. Дарэчы, ці праўда, што ça sent la morue у песьні мае сэксуальныя канатацыі?
Reply
Leave a comment