Варыяцыя на тэму Dresden Dolls
Click to view
Нешта тут ёсьць, нібы дотык рукамі бяз рук
Некалі ты гэта меў, як паветра, паўсюль
Сьвет памірае, нібыта паранены зьвер
Гэта размова, хоць ты не гаворыш цяпер
Пяеш
Сьпявай для бармэна, сьпявай для вахтора, сьпявай
Сьпявай для сяброў, сьпявай для зьвяроў, сьпявай
Сьпявай для дзяцей, якіх вучаць у іншых страляць
Сьпявай для ўсіх тых, хто казаў - ты ня здольны сьпяваць
Сьпявай
Нешта тут ёсьць, што сьціскае нам вусны і дых
Гэтая штука расьце, і імя яе - страх
Потым ты ўжо не сьпяеш без дурных засьцярог
Але хоць зараз адчуеш, што ты перамог
Сьпявай
Сьпявай, бо так добра, сьпявай на самоце, сьпявай
Сьпявай тэрарыстам, сьпявай сталіністам, сьпявай
Сьпявай футбалістам, якія ня ўмеюць гуляць
Сьпявай абыякавым - тым, хто ня хоча сьпяваць
Сьпявай
Тут вам не кабарэт
Тут ня трэба купляць білет
І ты калісьці сьпяеш як сьлед
І ты калісьці сьпяеш як сьлед