Да 100-годзьдзя "Нашай Нівы"

Nov 24, 2006 11:33

Выйшаў быў у абед купіць газэту
У восеньскі ціхі дзень.
Падышоў да кіёску, стаў за нейкім хлопцам,
А тут падыходзіць мудзіла
І лезе без чаргі, не спытаўшыся.

Той хлопец, што наперадзе, маўчыць.
Давялося мудзілу мякка адпіхнуць.
Пачакайце крыху, кажу,
І прашу цётачку ў шапіку:
«Нашу Ніву», калі ласка».

Заплаціў, узяў газэту,
А мудзіла злуецца:
«Ты, калхозьнік, пізьдзец цібе!
Пріехал тут са сваей дзіревні!»

«Гэта ты калхозьнік, а я - беларус».

Мудзілы часта ходзяць гуртам,
Вось і тады падбеглі яшчэ тры, праўда, нейкія нягеглыя.
Самы карузьлік нават нагой мяне садануць спрабаваў,
Ды я пасьпеў адскочыць.

А той першы ўсё запрашае:
«Пайдзём ва двор, толька ты і я».
Астатнім кажа, адыдзіце, маўляў,
Мы, маўляў, удвох разьбярэмся.

Можа, ён і ня поўны мудзіла быў,
Можа, сапраўды хацеў сам-насам,
Але досьвед вучыць,
Што такія рэчы лепей не правяраць,
Таму я пайшоў назад на работу.

Добра, што газэту тады хадзіў купляць.
На рагу галоўнага праспэкту - там шмат было людзей
У ціхі восеньскі дзень,
Калі «Нашай Ніве» заставалася некалькі год да ста
І яе прадавалі ў шапіках.

Тэксты

Previous post Next post
Up