Дужа рэдка хочацца двойчы слухаць жыўцом аднаго выканаўцу. Але пасьля канцэрту Аманды Палмэр два гады таму я зразумеў, што калі будзе магчымасьць, дык абавязкова зноў пайду - незалежна ад таго, ці спадабаюцца новыя песьні
( Read more... )
Схадзіў учора на Warpaint - усё ж такі цяпер самую цікавую рок-музыку робяць жанчыны :) Прынамсі з таго, што «раскруцілася» ў гэтым тысячагодзьдзі, адразу прыходзяць у галаву Аманда Палмэр, The Kills і яны.
Беларусы ў моўных дыскусіях часам бываюць бязьлітасныя, як гэтая акула-молат на відэа :) Тыя, хто здымаў, лічаць што яны натрапілі на "Старога Гітлера" - легенду Мэксыканскай затокі.
Гэтую песьню я слухаў улетку 84-га ці 85-га, паклаўшы ўначы вуха на дынамік у кватэры сваёй хроснай маці ў Менску, куды прыехаў на пару дзён
( Read more... )
Нешта, відаць, ня тое з маёй музычна-інфармацыйнай дыетай - толькі цяпер даведаўся, што Jane's Addiction сабраліся чарговы раз і яшчэ ў мінулым кастрычніку выпусьцілі новы альбом. Што праўда, аказаўся нейкі надта глямурны.
Пераклаў нядаўна эсэ Робэрта Энтана (ці Антона :) Ўілсана з нагоды п'есы Пэтэра Вайса - па-мойму адзін з ключавых тэкстаў амэрыканскіх 1960-х. Насычаны поп-культурнымі знакамі таго часу, але ўсё роўна жывы.