Спачатку я думала, што не паеду ў Вільню; потым я думала, што не атрымаецца ні адна фотка, бо папярэдне не пасьпела зарадзіць баратэі; і, нарэшце, была ўпэўненая, што ні словам не ўзгадаю пра спантаную паездку ў жж.
Абманвацца, дык канчаткова.
Вільня.
Тут, здаецца, я ўзгадала, што ў мяне ёсьць фоцік.
Лера прымушала мяне фоткаць усё каменнае, нежывое, прыгожае:
але я намагалася пераканаць яе, што гэта пошлыя фоткі і фоткала гэта:
Хм, а такі надпіс мы сустрэлі два разы…
Увогуле, ня ведаю як ёсьць насамрэч, але такая колькасьць рознага кшталту графіці, напрыклад, на італьянскай мове, ці такія
не могуць не сьведчыць пра тое, што ў Вільні квітнеюць фашызм і фемінізм!
А, ну, вядома ж, мы ўскараскаліся на вежу:
А на праспекце Гедыміна зусім выпадкова сустрэлі Дашку і Алеся!
Тут Алесь паведаміў, што зьбіраецца на падваконьніку высадзіць з кветак немудрагелісты ўзор ― нацыянальны сьцяг, вядома ж.
Вось такі вось вясёлы велабар!
І былы будынак КДБ. Тут, здаецца, вешалі або рассрэльвалі “ворагаў народу”. Імёны гэтых “ворагаў” зараз можна чытаць на сьценах:
Калі пачаўся дождж, мы каталіся на тралейбусах. Бачылі іншую Вільню. Спадабалася.
Леркіна пласкаступства, куды б мы не забраліся, вяло нас на вуліцу Пелеса…
Ох, ужо ж гэтыя “шоп оф амбер”! Увечары “шопы” зачыняліся, і засільле бурштынy зьмянялася засільлем цётачак з ляндышамі:
Ой, яшчэ, мы шмат елі і пілі…
а Лерка, падазраю, ціхма пачала маліцца на канец маіх батарэй.
Ён і здарыўся.
Усё добрае заканчваецца.
І тады ўжо ня важна ― заканчваецца добра ці не.