прывет! з тае нагоды, што і да нас дабраўся cosmos і шпаркі інтэрнэт - усё ж вешаю фота з "пярцовага тыдня" на Балтыйскіх берагох.
на памяць :)
Кжывы Домэк. Гонар Сопату - на сувенірах і паштоўках яго можна знайсьці нават часьцей, чым само можа і моло. Звычайна пад ім адбываліся нашыя позьнія сьняданьні :)
А ледзь не ў апошні дзень адпачынку паспрабавалі ўнутры кжывога домэку польскія сушы і саке. Вострыя.
У тым жа домэку адчынілася выстава "Польскі Рок-н-рол". Пра тое, што фатаграфаць там было нельга я даведалася пазьней :)
маленькія замалёўкі з курортнага жыцьця і н ш ы х :)
А тут Гдыня. Дар Памор'я.
плавалі на марскім трамвайчыку. у шторм на захадзе:)
Гданьск.
Шукайце Алёшу :)
У рыбнай таверні.
У Гдыню прыязджаў Горан Брэгавіч і яго вясельна-пахавальны аркестр.
Мы не стрымаліся - пайшлі :)
САМ... :)
У кавярні на пірсе мы правялі першы дзень. Пайшлі і ў апошні.
Па-мойму, Алёша "запаў" на афіцыянтку, якая была з намі такая лагоодная :)
Ну я б запала на яго месцы :)
Пірс.
Усім прывет!
Усіх люблю!
:)