Настальжы, альбо маленькія радасьці...

Sep 06, 2008 20:16


Вырашыў падзяліцца з Вамі, шаноўныя чытачы, некоторымі сакрэтамі момантамі свайго дзяцінства.
Ідэя гэтая зьявілася, калі я, рыхтуючыся да пераезду на іншую кватэру, прыбіраў у адной шуфлядцы, ў якой яшчэ з прошлага тысячагодзьдзя захаваўся неверагодня гармідар, і толькі, калі нейкая рэч была на верхнем пласьце, то яе яшчэ магчыма было знайсьці, а калі ніжэй, то яна (гэтая рэч) сыходзіла ў іншы сьвет.
Дык вось, я, пэўна як і выключная большасьць хлопчыкаў любіў гуляцца з машынкамі, таму калі я знашоў у ва мне прачнуліся ўспаміны (вось такі я сэтыментальны :) ).Але проста гуляцца і казаць "бі-бі" мне было зусім не цікава, таму я рабіў зь імі тое, за што любы калекцыянер мадэлек мне бы рукі адарваў і рамнём па попе надаваў, гы). Таму шмат хто зь іх з-за стану не ўвайшоў у XXI стагодзьдзе. Вось яны апошнія героі:





(зьлева направа) Mercedes-Benz E300, Нейкая пажарнаная, Peugeot 205 GTI, Super G.T., Jeep 4x4, Porshe 959, Mercedes-Benz C220



Я ладзіў спаборцнітвы але не ў хутасьць, а так бы мовіць на выжываньне. Сутнасьць заключалася ў тым каб разагнаць 2 машынкі і каб яны даўбануліся адна аб адну, хто пераварачваецца да гары калёсамі прайграе. Фармат гэтых спаборніцтваў быў вельмі розны, я праводзіў групавыя турніры, па ілімпійскае сыстэме, зьмешаныя, карацей у гэтым пляне прастора для фантазіі была хоцуь і невялікай, але магчыма кабінаваць разнастайныя вырыянты, каб стварыць правілы, якія б ставаралі ўмовы для як мага большага сьпектру вынікаў. Гэта абумаўляецца тым, што вынікі былі амаль аднімі і тымі ж , бо перавернецца машынка ці не вельмі залежыць ад таго наколькі нізка ў машыны цэнтар вагі, якой формы тая частка машыны якой яна бье, альбо прымае ўдар і яшчэ шмат ад якіх (такая занімацельная фізыка). Таму, напрыклад, пажарная і Джып вельмі рэдка перамагалі, а вось самымі надзейнымі былі "паліцэйскія машыны" Mercedes-Benz E300 і C220 паму я рабіў усё каб яны прайгравалі :)
Як вынік машынкі набывалі такі зьнешні выгляд:





Але такі была адна мадэль, якую я больш меньш шанаваў. Можа таму, што яна значна большая за астатнія, а можа і таму, што яна мне проста падабалася. Lamborghini Diablo:




Previous post Next post
Up