Загаварыць па-беларуску

May 01, 2011 19:40

Днями званю дзяўчыне, якая школьніцай супрацоўнічала з нашай газетай. Зараз - студэнтка другога курсу. Адказвае мне па-беларуску. Пераходжу з ёй на мову і пытаюся: "Ты ў беларускамоўнай кампаніі?". - "Не, - кажа Марта. - Я цяпер вырашыла размаўляць толькі па-беларуску. І ведаеш, усяго некалькі дзён прайшло, а гаварыць па-руску мне стала складаней ( Read more... )

мова

Leave a comment

Comments 22

oksana_blond May 1 2011, 16:49:34 UTC
Банальна тое, што ў Берасьці мову амаль не разумеюць. Часам здаецца, што прасьцей было б перайсьці на польскую альбо ўкраінскую - гэтыя мовы ўспрымаюцца адэкватна. А беларуская - нават агрэсіўна. Купляю мінералку, кажу "Банакву, калі ласка". Выходжу - і чую, як прадаўчыха крыўляе, з нейкім здзекам такім у інтанацыі - "хех, калі лааааска, калі лаааска...". Непрыемна. Брыдка.

Reply

vik_shnip May 1 2011, 16:54:46 UTC
Гаварыце і не бойцеся! Мы ведаем дзве мовы, а яны і адной добра не ведаюць! Дзякуючы такім, як вы, і жыве беларуская Беларусь і будзе жыць!

Reply

ptitsina1 May 1 2011, 17:46:37 UTC
Я ўвогуле лічу, што беларускамоўныя - гэта беларусы са знакам якасці:)

Reply

annahonda May 1 2011, 17:03:14 UTC
Брэст і Гомель -- два гарады, дзе сапраўды дзіўныя адносіны да беларускай.
Натуральна -- стаяць і лыпаюць вачыма так, быццам бы ніколі не чулі мовы!

Reply


7vedma7 May 1 2011, 16:53:12 UTC
С детства росла в окружении русской, на ней думаю.

В ЖЖ окружена белорусскоязычными фрэндами, много читаю по-белорусски, возможно, морально почти готова к переходу.

Reply

ptitsina1 May 1 2011, 17:52:26 UTC
У мяне самая тыповая памылка - націскі. Таму што больш па-беларуску чытаю, чым чую. Аднойчы ў размове з беларускай пісьменніцай сталага веку няправільна вымавіла адно простае слова. Суразмоўца абурылася і прачытала мне лекцыю. З тае пары я, калі з ёй размаўляю, натуральна ўзважваю кожнае слова:) І гавару ў нязвыклай для мяне манеры - запаволена

Reply


veragodna May 1 2011, 17:12:25 UTC
усяго некалькі дзён прайшло, а гаварыць па-руску мне стала складаней".
------------------
Праўда. І чым далей, тым больш. Гаварыць, можа, і не, а пісаць - дакладна :).

Reply

ptitsina1 May 1 2011, 20:33:48 UTC
А ты даўно перайшла на мову? Ці заўсёды на ёй размаўляла?

Reply

veragodna May 1 2011, 20:50:02 UTC
З універсітэцкіх часоў.
Але ж у мяне сям'я рускамоўная. Таму я штодзённа карыстаюся абедзвюма. А вось пішу па-беларуску. Калі даводзіцца нешта сфармуляваць на рускай (скажам, рэцэнзію на дыпломную работу кафедры рускай літаратуры), то рэальна, перакладаючы, падбіраю словы.
І яшчэ складана па-руску гаварыць на культурна-літаратурныя тэмы. Тармажу :).

Reply


(The comment has been removed)

ptitsina1 May 1 2011, 17:54:57 UTC
Мне спакою не дае тое, што замежнікі вывучаюць нашу мову, і нішто ім не перашкаджае гаварыць на ёй. Прыклады яскравыя: Стэфан Эрыксан, Андрэ Бём. І такі мілый акцэнт у шведскага амбасадара...

Reply


(The comment has been removed)

ptitsina1 May 1 2011, 19:04:31 UTC
Я ведаю:) Ты яшчэ прыгадай показку пра дрэннага танцора)))

Reply


Leave a comment

Up