Календар

Jan 02, 2010 21:38

Набыла сабе белмоўны насьценны адрыўны каляндарык, падаўся ніштаватым і каштаваў толькі 2 тысячы з хвастом. Варта было ўзяць яго ў рукі, як зьявіліся яшчэ жадаючыя - але больш не было, уж ня ведаю, ці раскупілі, ці проста ня выставілі ўсе экзэмпляры :-Р Апынуўся склееным халтурна, але так вельмі нат нічога:) Вось уласна ён:( Два малюнкі )

:)

Leave a comment

Comments 23

aniolski_pyl January 2 2010, 20:28:07 UTC
І я такі ж набыла:)
Толькі дзядуля зганьбіў. Кажа, няма як павесіць.

Reply

rahnieda_m January 2 2010, 20:31:57 UTC
Дык што ў выніку?) Мой ляжыць на стале:)

Reply

aniolski_pyl January 2 2010, 21:13:34 UTC
Гы) Мы самі з рукамі! Узяла тонкую стужачку, працягнула праз сярэдзіну. Павесіла на цвічок. Ён жа ж тоўсты - стужачка добра ўвайшла між старонак. Бліжэй да лета сярэдзіна пяройдзе на восень - дык проста перасуну стужачку. Ну а зімою, калі дзён зусім мала застанецца - дыраколам яго закалю і павешу па-сапраўднаму!

Reply

rahnieda_m January 2 2010, 21:19:09 UTC
Ёсьць яшчэ людзі з мазгамі і рукамі ў нашым ацетчастве))

Reply


aniolski_pyl January 2 2010, 20:29:27 UTC
З Новым годам, дарэчы!
Некаторыя ў Любчы сустракалі =)
Але я ўстрымалася, нас і ў Менску някупска частуюць:))

Reply

rahnieda_m January 2 2010, 20:35:38 UTC
З новым шчасьцем =)

Ыы, а я б паехала... Хоць бы дзе якое запрашэньне - ці гэта для вузкага кола?) Хоць справаздачу дайце:) Дарэчы, суполка ўкантакце зусім ніякая, апошняе абнаўленьне ў тэме шчэ летняе.

Reply

aniolski_pyl January 2 2010, 21:18:06 UTC
Гэтым Ева займалася - наш новы канцлер. Але людзей, кажуць, насамрэч няшмат было. Галоўнае - Мікола быў! А што да абнаўленнеў... Надакучыла, калі шчыра. Шмат часу, мала карысці. Дык хто мне тэлефануе - тым ўсё-ўсё паведамляю) Часам сама тэлю) Гэта неяк... сапраўдней:) Хоць людзе чуеш:)))

Reply

rahnieda_m January 2 2010, 21:20:08 UTC
Калі што, я хачу ў тэатар =)

Reply


aniolski_pyl January 2 2010, 21:34:46 UTC
Я днямі за квіткамі зайду. Тады патэлю і спраўдзім дзень, добра?

Reply

rahnieda_m January 2 2010, 21:37:55 UTC
Згода :)

Reply


viarhinia January 3 2010, 21:07:05 UTC
А я сабе фэн-шуйны каляндарык купіла. Там малюначкі прыемныя і поўні, маладзікі, ветахі ўсялякія пазначаныя. І зь дзірачкай ён адмысловай для цьвіка.
І зь іерогліфамі.

Reply

rahnieda_m January 3 2010, 21:09:13 UTC
Ыыы) А я во падтрымліваю айчыннага вытворцу)

Файная ава:)

Reply


fes_by February 1 2010, 19:28:03 UTC
З якога вы стагоддзя?)

Reply

rahnieda_m February 1 2010, 19:38:24 UTC
а што ня так??

Reply


Leave a comment

Up