Несур'ёзныя тэмы

Mar 10, 2014 14:38

Вось тут.бай друкуе артыкул пра анарэксію: http://news.tut.by/society/389788.htmlRead more... )

жаночае

Leave a comment

Comments 32

ifighenia March 10 2014, 13:56:47 UTC
пагаджуся! самае цікавае, што анарэксычны комплекс душыць збольшага славянак. я на захадзе жыву, і тут гэтым народ не асабліва заганяецца, і ў спортзалю для задавальненьня ходзяць у асноўным. мяне муж наадварот крытыкуе за худзізну, і нават калі крыху тлусьцею яму ўсё мала. здараецца й такое

Reply

rasichka March 10 2014, 14:02:55 UTC
файны ў вас муж ) майму мужу я спадабалася надзвычай падцягнутай і вагой у 52 кг. але гэта было так даўно, я зараз нават узважвацца баюся, а яму усё яшчэ падабаецца. але гэта не норма, на жаль. я ведаю, што многі мужчыны пачынаюць сваіх жонак атакаваць ужо на выхадзе з радзільні.

Reply

ifighenia March 10 2014, 14:09:35 UTC
кажуць яшчэ ,што ўсё гэта ў галаве. калі палюбіць сябе такой як ёсьць то ўсе гэта адчуваць будуць і затыкнуцца))

Reply

rasichka March 10 2014, 20:22:53 UTC
дык гэта ж самае складанае ) як гэта зрабіць, навукай не высветлена пакуль.

Reply


nadzeyka_z March 10 2014, 20:35:08 UTC
:) мне муж дакарае, што пятая кропка кастлявая)) але склад фігуры такі, як бы не тлусцела - тлусцее жывот (нават цяжарнай буду выглядаць), талія адсутнічае:( а пятае кропка ніяк мужа не радуе)))
карацей фіг ім дагадзіш, пакул сапраўды сабе не спадабаешся:)

Reply

rasichka March 10 2014, 20:40:04 UTC
падары яму збор твораў Канта, няхай радуецца чаму-небудзь высокаму ) бо не дагадзіш яму, ці бачыш, у жонкі файныя ногі і пятая кропка не заплыла )
а ў мяне асноўны канфлікт не з мужам (з ім на гэтую тэму пакуль няма канфліктаў, хоць я і змянілася істотным чынам), а з маёй галавой. але зрухі ёсць: у 52 кг я лічыла сябе тоўстай, а зараз здаецца, што не такая я ўжо і тоўстая.

Reply

nadzeyka_z March 10 2014, 20:49:11 UTC
во згодна, я таксама раней сябе лічыла тоўстай:)) хоць была на 2-3 памеры меней)) а зараз нічо так:) ужо ведаеш што апрануць, калі што трэба візуальна зкарэктаваць:)

Reply

rasichka March 10 2014, 21:02:36 UTC
а ў мяне зараз набор нейкіх выпадковых рэчаў, а не гардэроб ( я так моцна змянілася фізічна, што старая вопратка не пасуе, нават калі налазіць. адчуваю сябе нармальна апранутай, толькі калі са слінгам і ў адзенні для кармлення. Слінгі ж у мяне прыгожыя і жывата не бачна ў із )

Reply


nadzeyka_z March 10 2014, 20:47:07 UTC
ну і як бы ў абарону нармальнага выгляду (да якога мне як да луны, але пакуь падзабіла)
- залішняя вага значна больш пашыраная, і таксама небяспечная:) Прынамсі ў мая худзенькая бабуля з усімі праблемамі з сэрцам (якія выявіліся гэтым летам, і тое іх знайшлі таму, што мы з мамай яе ледзь не сілком у бальніцу ўперлі, а так яна адбівалася ад нас і лекараў, што вы хаціце, якія мае годы, гэта норма - што хістае, нешта баліць гд) у 82 гады прахадзіла на нагах інфаркт (на такое здольныя толькі 30ці гадовыя мужчыны)
а вось сваякі 56 памераў ня могуць пахвастацца такой рухавасцю:(
Таму прыкінула, што мой 46-48 памер у дадзенным выпадку амаль ідэальны)) далёка да замужніх 56 кг з маім 176см)
Таму шмоткі -шмоткамі, а мама патрэбна жвавая і здаровая:)Лячы сваё калена і табе грэх та заганяцца:) адпусці ежу (у тым ліку жаданне ўкарміць дзяцей:)) і сябе адпусціш))

Reply

rasichka March 10 2014, 21:00:13 UTC
Ды я злосны вораг лішняй вагі і ніякім чынам яе не абараняю. Я пра тое, што нармальнай вагой часта лічаць як раз недабор масы, за межамі ніжняй нормы ІМЦ.
Калена, дарэчы, амаль зажыло, перадай дзецям, што я больш не інвалід ) Нават у басейн запісалася. Праўда, не схадзіла пакуль. А да ежы у мяне нармальнае стаўленне, я нават вячэраю абястлшчаным тварагом, адзінае, чым я злоўжываю - гэта зефірам (але моцна злоўжываю).

Reply

nadzeyka_z March 10 2014, 21:04:21 UTC
хай Вераніка перадасць:)
а я шакаладам злоўжываю.. і пачалося, як вылезла на працу ў офіс. 100гр за кампом - за раз:(

зы: у мяне тут муж у камандырўцы 2 тыдні:) Не хочаш пасля басейна з веранікай да нас?:) Дзяніса можаш браць, можаш не)) Я магу ў суботу проста цябе з дзяўчатамі ад ДВС завезці

Reply

rasichka March 10 2014, 21:08:20 UTC
дык шакалад у цябе для мозгу, нармальна

я ў басейн не туды запісалася, але ў госці мы не супраць, дзякуй за парпанову ) трэба абдумаць і абмеркаваць дэталі.

Reply


Leave a comment

Up