Шкодныя дзеткі

Aug 02, 2014 12:05

Летам Вераніцы часта няма чым заняцца і яна дурэе, асабліва калі я Эміляй занятая. Дазволіла ёй учора глядзець што хоча і колькі хоча, толькі каб не ныла. А сёння ўся мая старонка на ютубе заваленая клубам Мікі Маўса і прапановамі абейжаць іх поновне. Усё, стаўлю пароль на комп.

кіно, дзеці

Leave a comment

Comments 7

bibola August 2 2014, 11:30:28 UTC
Моя племянница (4) не может запомнить диковинные имена, у неё свой вариант всегда. Например, Адам у неё - Мадам, Кира - это Ира.

А Вероника - это Черника (как ягода), и всё тут!

Reply

rasichka August 2 2014, 11:37:35 UTC
Супер! Фантазёрка у вас расце. У нас хатняе имя Вераники Синица. Неяк прыжылося

Reply

bibola August 2 2014, 11:39:02 UTC
Амаль суніца).

Reply


ksysh_ka August 3 2014, 17:01:19 UTC
Я зараз шмат думаю пра бланс з дзвума дзецьми, пакуль што падаецца, што аснощную ўвагу трэба накіраваць на старэйшую.
А Веранічцы дакладна не хапае тваёй увагі, гэта не толькі з Эміліяй звязана, але і з узростам, яна амаль гатовая адыйсці ад цябе ў свет, вось і трэба задаволіцца. Добра памятаю свае адчуванні і гэтым узросце.

Reply

rasichka August 4 2014, 21:41:13 UTC
нуну, тэорыя сухая, дружа мой, а дрэва жыцця заўсёды вечна зелянее (с.)
Чамусьці на ўсіх прагрэсіўныя рэсурсах раяць асноўную ўвагу надаваць старэйшаму дзіцяці, бо малое можа ў слінгу ўвесь дзень вісець і наогул, старэйшы больш галоўны. Вунь на ру-псіхолаг нехта пытаўся ў чалавека, чаму яна другога сына нарадзіла, не параіўшыся з першым. Дык вось, я лічу, што ўсе дзеці маюць аднолькавае права на бацькоўскую ўвагу, а ўсе бацькі могуць як заўгодна рэалізоўваць сваю рэпрадуктыўную функцыю без пачуцця віны перад старэйшымі дзецьмі )
Увагі ёй не хапае, але тэма гэта надта складаная для такога несур'ёзнага допісу.

Reply

ksysh_ka August 5 2014, 20:40:57 UTC
Калі будзе жаданне, можам пагутарыць пра гэта пры сустрэчы.

Reply

rasichka August 6 2014, 11:34:47 UTC
пагутарыць я ніколі не супраць, ты ж ведаеш )

Reply


Leave a comment

Up