(Untitled)

Sep 12, 2014 16:20

Вераніка занадта рана навучылася чытаць. Неяк прыціхла. Гляджу - адкапала балады Шылера, сядзіць і чытае гэтую крывавую жудасць. Напэўна, малюнкі спадабаліся, бо выданне вельмі прыгожае. Забраць ці не забраць - вось дзе пытанне.

дзеці, паэзія, літаратура

Leave a comment

Comments 11

fevra September 12 2014, 15:10:12 UTC
бггг )) ты можа ёй якіх дзяцячых падсунь? ці ўсё, што было ў доме зь дзіцячых ужо перачытана?
спытай потым, што было цікавага ў гэтых баладах?

Reply

rasichka September 12 2014, 17:30:57 UTC
Дык у яе цэлая паліца розных дзіцячых. нешта яе на дарослае пацягнула )

Reply


lada_aleinik September 12 2014, 15:54:42 UTC
Ого!
Дзесьці я чытала, што некаторыя ўзоры паэзіі "заварожваюць", як мантры (тыпу, валодаюць магічным уздзеяннем). Можа гэта той выпадак? :)

Блін, сорамна прызнацца, я Шылера са студэнцкіх часоў не чытала. Зараз нават не прыгадаю, якое ў мяне тады было ўражанне...

Reply

rasichka September 12 2014, 17:32:19 UTC
Напэўна, не той. Кінула даволі хутка, дзякуй Богу ) Схаваю куды далей у шафу, каб не спакушаць.

Дарэчы, я шмат чаго з першага курса не перачытвала )))

Reply


sionnia September 12 2014, 17:07:24 UTC
Калі Уў чытае ці глядзіць нешта заранняе, проста пытаю, што там цікавага.
Дзіва, наколькі яны могуць вычытваць сваё і не пераймацца неактуальным. )

Reply

rasichka September 12 2014, 17:33:08 UTC
на такія пытанні я чую дзікі рык, а потым словы "Ненавіджу такія пытанні!!!!!" )

Reply

sionnia September 12 2014, 17:44:39 UTC
Дапякла мамка. )

Reply


euga September 12 2014, 19:23:57 UTC
Па сабе ведацю, што непатрэбнае дзіцячая свядомасць у творах прапускае. Так што... :))

Reply

rasichka September 12 2014, 20:43:59 UTC
Дык дзіцяці шасці няма, таму моцна спадзяюся, што да свядомасці нават і не дайшло ) Бо не надта доўга яна з той кнігай прабавілася. Яе сапраўды малюнкі прывабілі, але тэкст не пайшоў. Як і мне, дарэчы ) Я калісьці тую кнігу ў букінісце купіла менавіта за прыгажосць выдання.

Reply


ifighenia September 13 2014, 09:37:44 UTC
забярыце лепей, ня трэба рызыкаваць. калі дзіцё чульлівае, то гэта на яе можа паўплываць няслаба і яшчэ невядома як адбіцца на ёй

Reply

rasichka September 13 2014, 12:00:35 UTC
Ды яна сама кінула ) Занадта доўга для яе, напэўна.

Reply


Leave a comment

Up