«Басовішча». Васямнаццатае і апошняе?

Jul 24, 2007 00:57

«Басовішча» першы раз было трохдзённым і ў гэты раз атрымалася ня вельмі падобным на папярэднія мае чатыры. У гэты раз амаль не было новых знаёмстваў, большасьць людзей былі якраз знаёмымі ці то з ЖЖ, ці то зь мінулых «Басовішчаў». А яшчэ хіба толькі на «Басовішчы» можа колькі дзён хадзіць, глядзець на чалавека, думаць, што гэта ён, але не ( Read more... )

Басовішча, я

Leave a comment

Comments 10

slaver_be July 23 2007, 22:08:54 UTC
Няма чаго дадаць да тваіх словаў…

Reply

fanatka_st July 23 2007, 22:30:16 UTC
ох, якія ж вы бубубу..

Reply


zalgiris July 24 2007, 07:22:30 UTC
Чорт, я прапусьціў Расту і ЗЭРО-85. Хаця, калі б 85 гралі недзе паміж Крамай і Крамбамбуляй, то пагледзеў бы.
Наконт панкавасьці - быў бы ты на БАСах у 2000-01 гадох - от там дык поўны панк быў - хто дзе напіўся, той там і паваліўся. На месцы драўлянага навесу-бару было лежбішча аблёваных, бухіх панкаў (пераважна польскіх) - преісподняя ня іначай, як зь якога палатна сярэднявечных мастакоў.
Мне здаецца, як-раз становіцца менш п'яных палякаў, а больш культурных беларусаў.
Мне дык БАСы спадабаліся, лепш мінулых 5 разоў, што я быў.
з.ы.офтоп: на КМ-8 індывідуаламі заяўляемся?

Reply


chipa July 25 2007, 12:53:06 UTC
а мне падаецца, што беларускім фанам трэба мацней падтрымліваць музыкаў, бо са сцэны (чакала, каб НД пафотаць) было бачна, што «Farben Lehre, Farben Lehre...» крычалі 3(!), толькі 3 п'яныя польскія панкі, а натоўп беларусаў ня змог іх перакрычэць :(. Гэта ўжо замкненасьць, ад якой трэба вызваляцца. Усё ж такі БАС-ы - гэта музычны фэст і адпачынак, а ня з'езд дэмсілаў. Тут панкі ў сваёй "бязбашанасьці" маюць больш рацыі, чым сур'ёзныя інтэлегенты. :)

Reply

comix_zone_by August 12 2007, 12:06:10 UTC
Няпраўда ніякія не тры польскія панкі, ля мяне толькі 3 стаяла, і я іх супакойваў, нават першы НД пачаў крычаць, а яны падлы не супакойваліся ,прыйшлося трошкі супакоіць. А вось тое што беларусы не змаглі перакрычаць палякаў на фэсце ВОЛЬНААЙ! БЕЛАРУСКАЙ! МУЗЫКІ!--гэта жах, і мне здаецца дыягназ.

Reply


mirritil July 26 2007, 11:52:19 UTC
чаму ж апошняе?

будзе і далей. і лепей. :)

Reply

redwingedduck July 26 2007, 11:52:49 UTC
шэнген і ўсё такое :)

Reply

mirritil July 26 2007, 11:54:22 UTC
выдатна

значыць пасьля басоў можна будзе заруліць ня толькі ў Варшаву, але і ў Бэрлін )

Reply


latafex July 26 2007, 13:42:16 UTC
Будзем знаёмыя :) мы з natatka_by бралі інтэрв'ю)

Rasta - якасная, але спецыфічная, яны і не павінны былі падабацца ўсім. Але, прынамсі, усе мае сябры проста шчаслівыя былі ад іх выступу. Затое Tav.Mauzerа закідвалі шышкамі, бо тыя скарацілі праграмы іншых.

А што б хто не казаў, мне вельмі спадабалася і засталіся вельмі добрыя уражанні, бо мы самі сабе наладзілі выдатны адпачынак, атрымалі запал энергіі і шмат знаёмстваў.

:)

Reply

redwingedduck July 26 2007, 13:48:10 UTC
прывітаньне :) вось і разьвіртуаліліся :)

згодны, што Rasta - спэцыфічны гурт, але тыя, хто прапусьціў гэты выступ, хай кусаюць локці, бо ня так часта на "Басовішчы" можна пабачыць гурты такога ўзроўню. вось гэта мяне і зьдзівіла

а ў сытуацыі з маўзэрамі я бы не станавіўся ні на чый бок, бо лічу, што віна тут ёсьць абодвух бакоў, таму хай і тыя, і тыя падумаюць, як пазьбягаць такога ў будучыні

вось і я не кажу, што мне не спадабалася, адпачынак атрымаўся вельмі нават добрым, проста заўсёды хочацца, каб усё навокал было яшчэ лепей ;)

Reply


Leave a comment

Up