Кітай дапамагае Ірану ў стварэнні ядзернай бомбы

Oct 20, 2010 01:20

ЗША звярнуліся да Пекіна з просьбай не дапусціць перадачу кітайскімі кампаніямі Ірану тэхналогій па вытворчасці ядзернай зброі і больш магутных ракет, а таксама сродкаў на гэтыя мэты.

Па дадзеных газеты Washington Post, адміністрацыя Абамы лічыць, што некалькі кітайскіх кампаній парушылі санкцыі ААН супраць Ірана. Ананімны амерыканскі чыноўнік паведаміў газеце, што Роберт Эйнхорн, які курыруе прымяненне санкцый супраць Ірана, падаў органам "вялікі спіс" такіх кітайскіх кампаній і банкаў.

Прадстаўнік Кітая заявіў, што краіна правядзе расследаванне дадзенай інфармацыі.

Previous post Next post
Up