Ігар Яўсееў, ён начальнік міліцыі i збівае журналіста (Фотафакт)

Dec 19, 2010 23:32

20 сакавіка пры разгоне акцыі на плошчы Незалежнасці намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама ўдарыў нагой фатографа Уладзю Грыдзіна.

Фатограф Уладзь Грыдзін быў збіты двойчы: першы раз 19 снежня на праступках Дома ўраду, другі - у панядзелак на плошчы Незалежнасці, пры разгоне нешматлюднай акцыі пратэсту. Уладзь акурат фатаграфаваў момант збіцця ўдзельнікаў акцыі. Гэта не спадабалася намесніку начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігару Яўсееву, які прымаў у збіцці людзей актыўны ўдзел. Ён дагнаў фатографа і ўдарыў яго нагой, паваліўшы ў снег. Гэты момант зафіксавалі на камеру калегі журналіста.




Уладзь Грыдзін фатаграфаваў разгон акцыі 20 снежня. Фота dranik80.livejournal.com

Гэта не спадабалася начальніку міліцыі Ігару Яўсееву і той ударыў журналіста. Фота dranik80.livejournal.com





Намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Яўсееў.


http://dranik80.livejournal.com/99831.html?mode=reply
Previous post Next post
Up