9 месяцаў у пузе +9 месяцаў на пузе. Амаль (с)

Sep 09, 2009 11:19

Мелкая - мелкі маніпулятар. Адэпт Сірсаў, млін. Як зь яе пісАлі. Есьць часта і няшмат, сьпіць на рукох і ў сьлінгу (ва ўласным ложку раве), любіць тусавацца на бацькоўскай канапе.
Яшчэ мяне дзівіць рэакцыя людзей на дзіцё ў сьлінгу. Столькі ўвагі, і больш адмоўнай :(
І хто з нас "дзеці гор"?

дачка

Leave a comment

Comments 29

myshyn September 9 2009, 08:33:48 UTC
У Беларусі, здаецца, ўвогуле зашмат увагі чужыя людзі надаюць маладым мамам зь дзецьмі. Хоць ты ў горад зь імі не выязджай :(

Паглядзелі б яны, як тут на дзявятым месяцы цяжарнасьці езьдзяць на роварах жанчыны і куды яны з сабой носяць немаўлятаў (нават на рокканцэрты, хаця гэта, напэўна, ужо занадта).

У нас сьлінгу не было, а вы малайцы! І гэта... яны ўсе маніпулятары :))) Вось ужо чаму ня трэба й вучыць - па-майстэрску валодаюць з нараджэньня :))

Reply

adelka September 9 2009, 08:44:20 UTC
па мне - езьдзіць на ровары на 9 месяцы і езьдзіць на ровары са сьлінгам больш занадта за рок канцэрт :)

Reply

myshyn September 9 2009, 21:56:01 UTC
ну са сьлінгам яны ня езьдзяць, а ходзяць ( ... )

Reply

rosy_bud September 10 2009, 13:41:31 UTC
а мы ўчора глядзелі з малой Ляпісаў па ОНТ (!!!). Гук маглі рэгуляваць :)

Reply


adelka September 9 2009, 08:43:45 UTC
а мне заўжды ўсьміхаліся, рэагавалі вельмі пазітыўна і нават пыталіся што гэта, дзе купіць)

Reply

rosy_bud September 9 2009, 09:00:37 UTC
ой, класна. А мне пакульдастаюцца камэнтары "куда ж вы его, такого маленького?" :(

Reply

adelka September 9 2009, 09:02:38 UTC
забівай іх інтэлектам і кажы што гэта самы карысны attachment parenting у сьвеце :)

Reply

rosy_bud September 9 2009, 09:05:57 UTC
дык у палеміку ніхто і не імкнецца! Цёця паглядзела - навесіла цэтлік "сумасшедшая мамаша" - і пайшла далей. Не тое каб чапляе, але ня хочацца залішняга негатыву, калі зь дзіцём.

Reply


ex_dobroele September 9 2009, 08:46:59 UTC
а что не так со слингом?

Reply

rosy_bud September 9 2009, 09:03:33 UTC
с самим слингом всё вроде и ничего. И деть привыкает. Народ просто не всегда одобряет :)

Reply

ex_dobroele September 9 2009, 09:04:21 UTC
воистину странный народ
ему-то, народу, какое дело?

Reply

rosy_bud September 10 2009, 13:43:29 UTC
ну, кто-то же непрафф! надо поравнять!

Reply


euga September 9 2009, 09:05:51 UTC
Вы ў нейкім няправільным раёне жывеце. :)) У нас парк (той, дзе мы ў фрызбі гуляем), там куча народу з дзецьмі, па ўсякаму ходзяць. Ужо і ўвагі асаблівай не прыцягваюць. Тым болей негатыўнай!

Хаця прыцягваюць, калі адна мама - і трое дзяцей. :))

Reply

rosy_bud September 10 2009, 13:44:30 UTC
мы да вас будзем прыяхджааць. толькі трэ навучыцца талерку кідаць...

Reply


gabazya September 9 2009, 09:37:55 UTC
Брьба с ребенком и совдепом нескончаема.Ненавижу людей.

Reply

rosy_bud September 10 2009, 13:45:42 UTC
нескончаема, но если с совдепом не бороться, совсем, собака, засосёт :(

Reply


Leave a comment

Up