Адольф Янушкевіч

Nov 01, 2013 21:05

Сёння была ў на 3-х Койданаўскіх чытаннях, прысвечаных угодкам паўстанца 1831 г. Адольфа Янушкевіча. На Панскіх могілках вёскі Дзягільна быў адчынены помнік Адольфу працы скульптара Валяр'яна Янушкевіча (не нашчадка, але, напэўна, з аднаго роду)). Прысутнічала дэлегацыя с Казахстану, быў іх пасол, таму што ў высылцы, якой яму замянілі смяротнае пакаранне, Адольф Янушкевіч апынуўся ў Казахстане і вельмі шмат зрабіў для даследвання казахскай культуры, казахі шануюць яго памяць. Падчас раскопак на могілках аднавілі пахаванні маці Адольфа Янушкевіча ды ягоных іншых сваякоў. Ёсць і шыльда на доме, дзе дажываў апошнія дні хворы на сухоты Янушкевіч, калі вярнуўся з высылкі. Праўда, гэта, як патлумачылі гісторыкі, насамрэч не дом, а стайня)
Цікава выступаў Мальдзіс, Вольга Гарбачова распавяла пра перапіску Яўстафія і Адольфа Янушкевічаў, казахскі пісьменнік Амар Хакім зрабіў грунтоўны даклад пра Янушкевіча ў Казахстане, эмацыйна гаварыў Навум Гальпяровіч.
Так што ёсць яшчэ адно месца непадалёк ад Мінску, куды варта наведвацца.






Previous post Next post
Up