Dec 13, 2008 03:53
19 чэрвеня 1943 г. у Івянцы выбухнула паўстанне супраць гітлераўскіх акупантаў. У часе паўстання і авалодання мястэчкам, Армія Краёва, а дакладней атрад Каспера Мілашэўскага захапіў у палон 300 беларускіх паліцэйскіх на чале з іх начальнікам Пазнаньскім.
У адказ на гэта і з мэтаю знішчэння партызанаў у Налібоцкай пушчы фашысты арганізавалі шырокамаштабную карную акцыю «Герман», падчас якой былі закатаваныя святары з вёсак Камень, Налібакі, Дзераўное.
Роўна праз месяц 19 ліпеня, паміж 9-й і 11-й гадзінамі раніцы, немцы павыганялі каля 200 жыхароў Пяршаяў з дамоў на вуліцу: жанчын - у адзін хлеў, мужчын - у другі, з намерам спаліць жыўцом, бо мелі з сабою бензін і карабіны. Да групы мужчынаў далучылі айцоў Ахілеса і Германа, якія паблагаславілі кабетаў па іх просьбе. За дзень да гэтага камендант паліцыі, які жыў на плябаніі і быў католікам, папярэдзіў святароў, каб тыя схаваліся, але яны адказалі, што не могуць пакінуць сваю паству: «Дзе авечкі, там і пастыр». Каля сотні мужчынаў, у тым ліку святароў, пагналі ў вёску Баравікоўшчына, дзе ксяндзоў павялі ў камендатуру, а потым забілі на ўскрайку вёскі ў адрыне, якую яшчэ і падпалілі. Ёсць сведчанні таго, што перад смерцю святары вельмі пакутавалі. Усіх, з кім былі арыштаваныя айцы францішкане, а таксама людзей з іншых вёсак, фашысты потым вывезлі, каго ў лагер пад Мінскам, каго ў Нямеччыну, але гэтыя людзі засталіся жыць. Смерць двух каталіцкіх святароў заспакоіла дзікую прагу распраў акупантаў і ацаліла ўсіх парафіянаў.
а. Ахілеса і а. Германа да хвалы алтара. 16 верасня 2000 г. была праведзена эксгумацыя астанкаў благаславёных а. Ахілеса і а. Германа, а 23 верасня таго ж года адбылося ўрачыстае перанясенне іх рэліквій у касцёл, дзе яны занялі пачэснае месца ў бочным алтары святыні. Цяпер на месцы пахавання за касцёлам стаіць памятны камень-эпітафія. Рашэннем кардынала Казіміра Свёнтка, тагачаснага мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, касцёлу св. Юрыя ў Пяршаях быў нададзены статус санктуарыя благаславёных мучанікаў з ордэна францішканаў а. Ахілеса Пухалы і а. Германа Стэмпеня.
Івянецкае паўстанне. Экзэкуцыя святароў.