аборты

Aug 12, 2013 14:40

пішу тэкст пра аборты. вельмі ўражвае статыстыка: толькі 8,5 % абортаў робяцца жанчынамі да 20 год, астатнія 92% - абсалютна саспелымі да мацярынства і адказнасці цёткамі. І яшчэ: РБ дагнала ў апошнія гады найбольш прасунутыя ў сэксуальнай асвеце краіны, кшталту Швецыі ды Францыі, па колькасці абортаў на 100 нараджэнняў (30 на 100). Лічбы жудасныя ( Read more... )

Leave a comment

Comments 8

kurt_bielarus August 12 2013, 12:11:18 UTC
Калі што, магу прапанаваць дадзеныя, якія сьведчаць, што папулярныя заявы "забарона абортаў = павялічэньне мацярынскай сьмяротнасьці" - міт.

Reply

san_larenca August 12 2013, 12:59:26 UTC
давайце, буду ўдзячная, спросціце мне працу :) асабліва цікавіць такая статыстыка па краінах "3 свету". Што датычна Беларусі, мяркую, яна ў цэлым гатовая да забароны абортаў, як мінімум па жаданні. Бо такіх ужо варвараў з нашых жанчын малююць мясцовыя феміністкі...

Reply

kurt_bielarus August 12 2013, 13:10:24 UTC
Я, шчыра кажучы, 3 сьветам не цікавіўся. Толькі нашай Эўропай, што для нас больш актуальна. Ірландзія, Брытанія, Польшча.

Reply

kurt_bielarus August 12 2013, 13:50:25 UTC
Мацярынская сьмяротнасьць (уключае сьмяротнасьць пры родах, цяжарнасьці і ў выніку абортаў ( ... )

Reply


anna_tyrkich August 13 2013, 13:54:36 UTC
Любачка, кідай, калі ласка, спасылку калі дапрацуеш артыкул

Reply


fishtour August 13 2013, 20:44:11 UTC
Люба, можа я неяк не так прачытала тваю інфу і не зразумела, што ты спрабавала данесці... Але здаецца мне, што ў Беларусі колькасць абортаў з пачатку 90-х магла скараціцца (у 9 (!!!) разоў) ўсё ж такі дзякуючы пэўнай "прапагандзе". У шырокім сэнсе. З'явіліся ў свабодным продажы і шырокім асартыменце прэзерватывы, сталі даступнымі іншыя сродкі кантрацэпцыі, трохі свабоды і разнастайнасці інфармацыі прывяло да больш спакойнага (?) і разумнага стаўлення да сэксуальных адносін і іх наступстваў... У савецкім саюзе аборт жа быў, так бы мовіць, "нармальным" сродкам кантрацэпцыі - "апасля ( ... )

Reply


Leave a comment

Up