Напішу нарэшце і я пра свае пачуцці ў родах, бо вось да апошняга сквапілася, толькі з мужам абмяркоўвала.
Сама галоўнае - мне было цікава нараджаць. А як шмат сюрпрызаў мне роды прынеслі!
Столькі ўсяго нечакана-неспадзяванага мне яны падарылі: ад цялесных пачуццяў да ментальных.
Спачатку пра цялесныя.
Галоўнае - я не баялася! Зусім! Ніякіх страхаў, хваляванняў за рубец і, пагатоў, за слабую радавую дзейнасць у мяне не было. Нават падцякаючыя воды не асабліва турбавалі!
Да родаў я вельмі хацела, каб н. была са мной побач. Каб яна пачала сачыць за працэсам як мага раней. Але ў яе адбыліся вельмі сумныя падзеі і я не адчувала ніякага маральнага права прасіць, каб яна была са мной. Так і сказал ёй: "Не хвалюйцеся, не прыязджайце, заставайцеся з сям'ёй. Паедзем у роддом самі". Так-так, мы абсалютна дакладна збіраліся ехаць у радзільню, бо роды ж былі аплачаныя :). Але яна абяцала даехаць. Дык вось ужо ў саміх родах гадзінаў з 14.00 да гэтак 19-20.00 я нават і не заўважыла яе адсутнасці. Мірачка і Юрась былі побач і нікога мне не было патрэбна. Але калі ўжо схопкі папёрлі, я хутчэй з цікавасці пра раскрыццё хацела бачыць н.
Я катэгарчна не хацела прысутнасці мужа на патугах :))) Ну самі разумееце - не хочацца псаваць уражанні мужа пра такія далікатныя любімыя позы :) Ды я баялася, што не змагу разняволіцца пры ім. Ага, шчас :))))))) Нават 75 гадовы суседы за фанернай сценкай не мог нават трошку сцішыць майго, натуральнага, жывёлнага рыку цягам 40 хвілінаў :))))) Тарас там пёр як танк, а мамка працавла, ды мне яшчэ вельмі падабалася, што я нарэшце неяк магу уплываць мэтанакіравана на гэн стыхійны працэс родаў.
Яшчэ я накачала многа-многа бг і думала, шо буду такая прынцэса ляжаць сабе ў ваннай цёплай, са свечкамі і аромамаслам і паглыбляцца ў "радавую бездань". угу. гэта кончаная чугунная ванна ўсё толькі сапсавала, хоць, сапраўды, вада троху дапамагала. Праўда, там ужо такія схопкі ішлі... :)) што я ўсур'ёз меркавала спыніцца на 2 дзетках :).
І так так, мне нават сорамна казаць: я какая-та нечувальная мамка 6:(( мяне так паглынулі гэтыя роды, патугі, што нават калі Тараса выклалі на жывот, я не паспяшалася на яго паглядзець. Толькі секунд праз 30 ён мяне зацікавіў. Жэсць, канечне :(.
Ну і трошкі пра метафізіку. Я чакала большага. Ад сябе :) Хацела "прочувствовать" роды. Ніфіга. Але, мяркую, гэта таму. што ў 1 раз. Але ж усе роды мяне суправаджала вельмі дзіўнае пачуццё. Я толькі праз тыдзень яго смагла неяк акрэсліць для сябе. Дык вось: адчуванне падчас родаў ў мяне было.... змрочнае ды сур'ёзнае. Вось рыхтык як ад... секса :))))Я не ведаю хто там як адчувае сябе падчас апошняга, але мяне ён заўсёды дабіваў сваёй сур'ёзнасць. Маёй сур'ёзнасцю цягам працэса 6)) А яшчэ і надвор'е такое... І ў Н. такія сумныя навіны... Але нешта такое неўлоўна-аднолькавае ў гэтых двух дзеях ёсць: такі ком у горле стаіць, на душы цяжкавата... не ведаю як апісаць.. грэх? нешта падобнае... а!!!! ЧАЛАВЕЧАЕ. Гэта чалавечае! Хочаш лёгкасці боскай праз гэта, божай прысутнасці, а ці то Бога няма, ці то Бог такі: не лёгкі, не светлы, цяжкі як глеба. Так, пачуццё зямлі моцнае, глебы менавіта. вось калі адчуваеш гэту памежнасць паміж намі і Ім вельмі востра, калі сам на гэтай мяжы, а там усяго толькі чалавек, а можна там ТОЛЬКІ чалавек і можа быць?